Погода в Новополоцке

8 Мая 2024

Среда

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

Секрет успеха талантливой новополочанки Екатерины Федотовой

“Галоўнае ў творчасці – пачуць водгук у сваім сэрцы. Да любой справы падыходзіць адказна, і абавязкова з любоўю”, – так проста характарызуе сваю творчую дзейнасць загадчык Цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры, вакалістка Цэнтра культуры, кіраўнік тэатра песні “Субацея”, пачынаючы майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, пісьменніца і проста прыгожая маладая новапалачанка Кацярына Фядотава. 

IMG_9311

Шчырая ўсмешка і моцны народны вакал Кацярыны Мікалаеўны не першы год вітальна сустракаюць шматлікія прадстаўнічыя дэлегацыі з іншых гарадоў і нават краін. Для многіх замежных гасцей Нафтаграда яе тэатр песні і сувеніры-падарункі (шэдэўры майстэрства рамеснікаў ЦРіТК) – першае культурнае знаёмства з Наваполацкам.
Бацькаўшчынай для Кацярыны Фядотавай з’яўляецца цудоўная мясціна, вотчына знакамітага беларускага шляхетнага роду, вёска Сапегі Сенненскага раёна. Пявучы, прыгожы край, з багатай прыродай і народнымі традыцыямі з маленства заклаў у сэрца нашай сённяшняй гераіні любоў да роднай зямлі і беларускай культуры. Добрай спявачкай на Сенненшчыне ў свой час лічылася прабабуля Кацярыны – Аўдоцця Бірукова. Яе талент перадаўся ўнучцы. Аднак тады яшчэ малая Каця доўгі час яго не заўважала. У музычнай школе вучылася па класу фартэпіяна, а ў агульнаадукацыйнай – паказвала выдатныя веды па гісторыі і літаратуры. У адрозненні ад сваіх аднакласнікаў, дакладна ведала, што яе будучае – гуманітарныя навукі. Але ў 9-м класе па нарадзе школьнага настаўніка гісторыі Кацярына ўсё ж такі вырашыла спытаць: ці варта ёй спяваць? Дзеля чаго адправілася ў культурную сталіцу Беларусі – на Віцебшчыну. Загадчык музычнага аддзялення Віцебскага вучылішча мастацтваў з цікавасцю паслухаў дзяўчыну і сказаў: “У вас ярка выражаны народны вакал. Мы вас тут толькі сапсуем. У Наваполацкай музычнай вучэльні ёсць вельмі добрае аддзяленне па вашаму профілю. Адпраўляйцеся туды – не пашкадуеце!” Аказалася – ён меў рацыю. Так лёс звязаў Кацярыну з Наваполацкам, музыкай і спевамі. А яшчэ – з літаратурай. Менавіта ў гады студэнцтва яна зрабіла першую спробу пісаць. І трэба адзначыць, паспяхова. Яе вершы нават надрукавалі ў мясцовым часопісе – аддалі цэлую старонку для творчасці.

Атрымаўшы дыплом педагога па харавым дысцыплінам, Кацярына выйшла замуж, нарадзіла сына Івана. Доўгі час працавала ў СШ №5 г.Наваполацка, затым – хормайстарам знакамітага на ўвесь свет узорнага вакальна-харэаграфічнага ансамбля “Камарыкі” у Палацы культуры ААТ “Нафтан”. Дарэчы, тут праявіліся яе добрыя арганізатарскія здольнасці. Усяго год адпрацаваўшы ў культурнай установе, яе назначылі мастацкім кіраўніком Палаца нафтавікоў. А ў 28-гадовым узросце запрасілі на дырэктарскую пасаду ў Цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры. І хоць гэта быў зусім іншы, незнаёмы накірунак дзейнасці, Кацярына Мікалаеўна згадзілася. Аб чым ні разу не пашкадавала.

“Для мяне гэта не проста месца працы, а амаль што родны дом. Тут працуюць людзі выключнай душэўнай арганізацыі, па-сапраўднаму апантаныя творцы народнай культуры”, – гаворыць Кацярына Фядотава.

Цэнтр рамёстваў, а гэта 4 народныя і 11 аматарскіх калектываў, за пяць год пад кіраўніцтвам Кацярыны Мікалаеўны дамогся добрых вынікаў працы, іх пералік даволі вялікі, але вагу ў свядомасці людзей заўсёды мелі ўзнагароды. Самая галоўная з іх – прэмія Віцебскага аблвыканкама “За высокія творчыя дасягненні” у намінацыі “Лепшы цэнтр, дом рамёстваў Віцебскай вобласці”. Дарэчы, у тым жа 2013 годзе ЦРіТК быў занесены на гарадскую Дошку гонару як лепшая ўстанова культуры Наваполацка. Адкуль такі поспех? Кацярына Мікалаеўна – строгі і патрабавальны кіраўнік. Але асабісты падыход і магчымасць творчай рэалізацыі для кожнага не менш прыярытэтныя ў яе адносінах з калектывам.
Калі ў чалавека ёсць мастацкая жылка, то яна праяўляецца ва ўсім. Менавіта ў цэнтры Кацярына Фядотава пачала развівацца як майстар. Спрабавала сябе ў розных накірунках. Спынілася на мастацкім роспісе. Яшчэ болей тут заззяў яе талент спявачкі. У красавіку 2012-га наша сённяшняя гераіня арганізавала свой асабісты калектыў – аматарскі тэатр песні “Субацея”. Яго рэпертуар – якасная апрацоўка беларускага і славянскага фальклору, яркая сцэнічная падача і той задорны настрой, які дорыць кожная сустрэча калектыву з гледачом, хутка зрабілі сваю справу. Рыга, Юрмала, Вентспілс, Лудза, Твер, Курск… І гэта яшчэ няпоўны пералік творчых падарожжаў “Субацеі”.

_DSC1677
А што ж літаратура? – спытае ўважлівы чытач. Калі я назаву Кацярыну Фядотаву паэткай або пісьменніцай, не памылюся. Сёння яе вершы і апавяданні можна знасці на старонках такіх сур’ёзных рэспубліканскіх выданняў, як “Літаратура і мастацтва”, “Маладосць”, “Дзеяслоў”. У 2015 годзе яна прадставіла свой аповяд “Мар’іна восень” на конкурс маладых літаратараў саюзных дзяржаў (Беларусі і Расіі) “Мост дружбы”. У выніку стала адной з дзесяці пісьміннікаў, чый талент быў адзначаны перамогай на прадстаўнічым творчым спаборніцтве. Але найбольш плённа яна ўсё ж такі працуе над тэкстамі песен для свайго калектыву і марыць зрабіць яшчэ не адзін музычны спектакль.
Шматгранная асоба Кацярыны Мікалаеўны не можа не здзіўляць. Мімаволі ўзнікае пытанне, як яна ўсё паспявае. “Я не баюся здзяйсняць свае мары, спрабаваць нешта новае. Люблю тое, над чым працую, бо любоў да сваёй прафесіі – гэта шчасце”, – адказвае Кацярына Фядотава.

Нэлі Радзько
Фота Мікалая Аўсеева

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Прикрепите файл в формате JPEG

Год качества
Форум регионов
Славянский базар 2024
Февраль 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Мар »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
29  
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
Рисунок юного новополочанина признан лучшим в республике
Просмотры: 7763
В Новополоцке состоялось торжественное открытие путепровода №2 по улице Блохина
Просмотры: 4125
Расписание Пасхальных Богослужений в новополоцких храмах
Просмотры: 1168
6 мая и 7 мая в Новополоцке будет перекрываться движение автотранспорта
Просмотры: 1103
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE