Погода в Новополоцке

20 Июля 2024

Суббота

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

В Новополоцке в библиотеке Маяковского прошел конкурс чтецов (+фото и видео)

18 лістапада ў цэнтральнай бібліятэцы імя У. Маякоўскага панавала паэзія знакамітага беларускага пісьменніка, палымянага прамоўцы і грамадскага дзеяча Ніла Гілевіча.konkurs_chtecov-3

Апошняга паэта Беларусі, які насіў ганаровае званне «народны», не стала зусім нядаўна – Ніл Сымонавіч пайшоў з жыцця напярэдадні свайго 85­гадовага юбілею. Успомніць любімага некалькімі пакаленнямі творцу, нагадаць вялікую спадчыну, якую ён пакінуў пасля сябе, на VIIІ конкурс чытальнікаў твораў беларускіх аўтараў сабраліся навучэнцы з амаль усіх устаноў адукацыі Наваполацка, Полацка і Полацкага раёна. На творчае спаборніцтва, галоўным ініцыятарам і арганізатарам якога традыцыйна выступае гарадская арганізацыя Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь», у гэтым годзе паступіла рэкордная колькасць заявак – 130. Каб змясціць усіх жадаючых, конкурсныя чытанні нават прыйшлося перанесці з першага на другі паверх – у больш прасторную залу ўстановы.konkurs_chtecov-2 konkurs_chtecov-4 konkurs_chtecov-5 konkurs_chtecov-6 konkurs_chtecov-7

«Край мой беларускі, край», «Роднае слова», «Як чужыя рассталіся ўранку», «Франя», «Цвіці, наш сад!», «Балада колішняй вуліцы»… На працягу пяці гадзін удзельнікі зноў і зноў пагружалі слухачоў у бязмежныя прасторы паэтычных шэдэўраў беларускага «песняра». Праз голас, жэсты, міміку, сцэнічны вобраз хлопцы і дзяўчаты імкнуліся як мага шырэй паказаць усю палітру пачуццяў, якія ўкладваў у свае радкі Ніл Гілевіч.

Многія падрыхтаваліся настолькі якасна, што іх нельга было адрозніць ад сапраўдных артыстаў. Найбольшую папулярнасць сярод удзельнікаў атрымалі вершы Ніла Сымонавіча «Маці» і «Апошняе спатканне з Веранікай». Іх чыталі 16 разоў. А вось «Прытча пра пячэнне» прагучала толькі аднойчы.

Прафесійнае журы, у склад якога ўвайшлі наваполацкія і полацкія літаратары, мовазнаўцы, бібліятэкары, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, з замілаваннем слухалі кожнага прамоўцу.konkurs_chtecov-1 Вызначыць лідараў аказалася вельмі складанай задачай – дваццаць восем выступоўцаў набралі максімальны бал. На агульным сходзе судзейскай калегіі было прынята рашэнне аб павелічэнні колькасці фіналістаў з 20 да 40 чалавек.

«Прыемна адзначыць, што ўзровень удзельнікаў конкурсу з кожным годам расце. Яны ўжо не проста чытаюць вершы са школьнай праграмы, а глыбінна асэнсоўваюць тое, аб чым вядзе гаворку аўтар. Бачна, што юнакі і дзяўчаты ўкладваюць душу ў твор. Настолькі яны ў вобразе, настолькі артыстычна і эмацыянальна выступаюць. Я ўпэўнены, што калі ўдзельнік так пранікнёна дэкламуе верш «Маці», ён і ў сапраўдным жыцці будзе паважаць сваіх бацькоў, каштаваць кожнай хвілінай побач з імі. А як прыемна чуць у радках аб Радзіме шчырую любоў да роднай старонкі. Ведаеце, для нас, арганізатараў, такое асэнсаванне літаратурнага матэрыялу мае вялікае значэнне», – у размове з карэспандэнтам «НС» адзначыў старшыня конкурснага журы, лідар гарадской арганізацыі РГА «Белая Русь» Вадзім Дзевятоўскі.

Цудоўным дапаўненнем паэтычнага вечара сталі жывыя гукі інструментальнай музыкі. У холе бібліятэкі сваё віртуознае майстэрства валодання баянам прадэманстравалі навучэнцы 4­га курса Наваполацкага музкаледжа, пераможцы рэспубліканскіх і міжнародных творчых конкурсаў Яўген Сарокін і Сяргей Казлоў.

Нэлі РАДЗЬКО

Фота Таццяны Русаковіч

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Прикрепите файл в формате JPEG

Год качества
Славянский базар 2024
Реклама НАФТАН
Ноябрь 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Окт   Дек »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
31 человек будет трудиться в Новополоцкой горбольнице, 21– в Полоцкой. Стартовал республиканский медицинский проект «Медикус»
Просмотры: 2753
Старший лейтенант юстиции Ольга Мишурная: «Важно найти профессию по призванию, тогда все будет получаться легко и правильно»
Просмотры: 715
Что делать, если застали врасплох гроза, сильные дождь и ветер? Рекомендации спасателей
Просмотры: 670
Крупнейший автоперевозчик маршрутными такси на территории Полоцкого района, Полоцка и Новополоцка подозревается в уклонении от уплаты более 2 млн. рублей налогов
Просмотры: 373
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE