Погода в Новополоцке

23 Апреля 2024

Вторник

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

Участница литературно-музыкального объединения «Крылья» Инна Мороз

Народнае літаратурна-музычнае аб’яднанне «Крылы» пры бібліятэцы імя А. С. Пушкіна, быццам чароўны куфэрак, напоўнена незвычайна таленавітымі людзьмі. Знаёмства з удзельніцай гэтага калектыву, уладальніцай Гран-пры абласнога свята-конкурсу «Песні сунічных бароў– 2017», паэткай Інай Мароз яшчэ раз пераканала мяне ў гэтым.  Шчырая ў творчасці, яна ідзе па жыцці з адкрытым сэрцам і любоўю да роднага слова. Яе вершы –гэта лёгкія, празрыстыя акварэльныя малюнкі, якія зачароўваюць непаўторным ладам, лірызмам і ў той жа час даюць падтрымку, суцяшэнне для кожнай душы, што шукае адказу на вечныя пытанні, выйсця з разладу да гармоніі. Адзін з першых твораў, напісаны «крылаўкай» яшчэ ў юнацтве, так і называўся «Голас душы».

inna moroz

Лёс Іны Мароз такі ж вірлівы і незвычайны, як і яе паэзія. Яна нарадзілася і вырасла ў Наваполацку, але жыццё не аднойчы вяртала яе да каранёў – на Лепельшчыну. Дарэчы, менавіта там прайшло юнацтва навапалачанкі. Адразу пасля заканчэння школы Іна вырашыла паспрабаваць сябе ў якасці выхавальніцы дзіцячага садка і зразумела, што праца з дзецьмі – гэта яе. Вучылася ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка, потым ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава. Адначасова працавала ў мясцовай сярэдняй школе вёскі Баброва, што на Лепельшчыне, выхоўвала дачушку Ганну. У канцы 2007 вярнулася ў Наваполацк. Выкладала беларускую мову і літаратуру ў гімназіі №2, СШ №2. Але, пасля сустрэчы з будучым мужам – урачом станцыі хуткай дапамогі Наваполацкай гарбальніцыАляксандрам Саламахам–пераехала ў Полацк. Вось ужо чатыры гады Іна Васільеўна настаўнічае ў полацкай школе №11, дзе кіруе метадычным аб’яднаннем настаўнікаў філалагічнага цыклу і загадвае школьным этнаграфічным музеем «Беларуская хатка».

Іна Васільеўна, вы пішаце пераважна на беларускай мове. Адкуль такая любоў да роднага слова?

– З дзяцінства. Крынічкай натхнення для мяне была мая бабуля Ганна Піліпаўна Юрчанка, якая жыла ў вёсцы Халімонава. Яна выдатна валодала сакавітым беларускім словам. Любоў да кнігі мне прывіла маці. А вось разуменне сутнасці напісанага аўтарам, правільнае дэкламаванне вершаў – заслуга майго школьнага настаўніка Аляксандра Іванавіча Сягодніка. У свой час мне пашчасціла пазнаёміцца з выдатным беларускім паэтам, публіцыстам Анатолем Вярцінскім. Анатоль Ільіч стаў для мяне своеасаблівым хросным бацькам у творчасці.

– А як лёс звязаў вас з літаратурна-музычным аб’яднаннем «Крылы»? Што для вас значыць гэты калектыў?

– Першая вечарына «крылаўцаў», якую я наведала ў 2009 годзе, вельмі ўзрушыла маё сэрца. Там праліўся і мой «Дождж натхнення». «Крылы» абудзілі маю творчую натуру. Так я далучылася да аб’яднання і пачала наведваць гасцёўні калектыва, ездзіць на конкурсы, выступаць на гарадскіх канцэртах. Якім жа было маё здзіўленне, калі адна з першых маіх вандровак у расійскі горад Заходняя Дзвіна на ІІІ міжнародны фестываль «Наша Дзвіна- наш лёс»  (2011 год) прынесла мне дыплом лаўрэата  ў намінацыі «Паэзія». І гэта пры тым, што я дэкламавала верш для расіян на беларускай мове.

Для мяне «Крылы» – гэта тое культурнае аб’яднанне, якое дапамагае акунуцца ў чароўны свет творчасці, паэзіі, музыкі, знайсці для сябе аддушыну ў штодзённай мітусні.

Вы не толькі пішаце на беларускай мове, а яшчэ і выкладаеце яе як школьны  прадмет. У гэтым годзе ваш вучань Даніла Смальянін  перамог на конкурсе юных чытальнікаў беларускіх аўтараў, які штогод праходзіць пад эгідай Наваполацкай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь». Як заахвочваеце моладзь да вывучэння роднага слова?

– Каб дзіця зацікавілася вывучэннем беларускай мовы, яму трэба адчуць яе карані. Дзеля гэтага я стараюся, каб мае вучні часцей наведвалі выставы, музеі, паглыблялі свае веды. Не менш важны ўласны прыклад настаўніка. З дзецьмі трэба быць шчырым– і яны абавязкова гэта ацэняць. У будучым я мару зрабіць тэатральную пастаноўку са сваімі навучэнцамі па творчасці беларускіх аўтараў.

Гэты год праходзіць пад знакам 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Як вы адчуваеце гэту падзею?

– Роля Францыска Скарыны ў развіцці  беларускай мовы і сусветнай асветы пераацаніць немагчыма. Вучоны і першадрукар прайшоў даволі цярністы жыццёвы шлях, але не адрокся сваёй веры, ідэі, жаданняў. Да кожнага слова, якое ён данёс праз час і  прызму свайго светапогляду, хочацца прыхінуцца. Нам, нашчадкам, трэба быць вартымі яго спраў, ганарыцца сваімі каранямі.

Што ў бліжэйшых творчых планах паэткі Іны Мароз?

– Выданне першага зборніка аўтарскіх вершаў. Я ўжо адабрала пэўныя творы і зрабіла вёрстку будучай кнігі.

Дзякуй за размову. Далейшых вам творчых поспехаў.

Нэлі РАДЗЬКО

Фота  Дзяніса Лешчыка

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Прикрепите файл в формате JPEG

Год качества
Форум регионов
Славянский базар 2024
Июль 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июн   Авг »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
Глава государства дал согласие на назначение председателем Новополоцкого горисполкома Бурмистрова Игоря Павловича
Просмотры: 2383
График отключения горячей воды в Новополоцке в 2024году. Когда и в каких микрорайонах города пройдет?
Просмотры: 1878
Разговор о важном. В Новополоцком горисполкоме состоялся семинар-совещание идеологического актива
Просмотры: 1310
В Полоцком госуниверситете имени Евфросинии Полоцкой прошел II Международный круглый стол «Забвению не подлежит»
Просмотры: 713
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE