Погода в Новополоцке

20 Апреля 2024

Суббота

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

О своей малой родине рассказывает «Учитель года Республики Беларусь – 2017», лауреат премии «Человек года Витебщины» Светлана Румянцева

Праект «НС», прысвечаны Году малой радзімы, працягваецца. Сёння пра свой родны край расказвае пераможца рэспубліканскага конкурсу педагагічнага майстэрства «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь – 2017», лаўрэат абласной прэміі «Чалавек года Віцебшчыны», настаўнік-метадыст ДУА «Баравухская сярэдняя школа №15 г. Наваполацка» Святлана Румянцава.

svetlana rumjanceva (2)

Святлана Леанідаўна нарадзілася ў вёсцы Краснаполле Расонскага раёна. З маленства яе любімым заняткам было чытанне, таму будучую прафесію яна звязала менавіта са словам.

krasnapol'e (5)

Закончыўшы Краснапольскую сярэднюю школу з сярэбраным медалём, Святлана паступіла ў Віцебскі педагагічны інстытут імя С.М. Кірава (зараз ВДУ імя П.М. Машэрава) на філалагічны факультэт. На пятым курсе ёй давялося і вучыцца, і працаваць. Напачатку дзевяностых у школах вобласці не хапала настаўнікаў беларускай мовы, таму дзве групы студэнтаў былі размеркаваны па ўсёй Віцебшчыне. Свае першыя крокі ў прафесію Святлана зрабіла ў СШ №12 г. Наваполацка. Юны, імклівы горад прыйшоўся даспадобы маладой настаўніцы. Пасля заканчэння інстытута яна ўладкавалася ў Баравухскую СШ №15.

svetlana rumjanceva (3)

Полацкая зямля стала для Святланы Румян­цавай месцам росквіту. Менавіта тут нарадзілася і вырасла яе дачушка Дзіяна, тут яна адбылася як прафесіянал. У 2000 годзе новапалачанка ўвайшла ў склад журы абласной алімпіяды па беларускай мове, з 2009-га стала членам Віцебскага абласнога метадычнага савета і кіраўніком гарадскога метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. У 2015 годзе ёй была прысвоена кваліфікацыйная катэгорыя «настаўнік-метадыст». А пасля трыумфу на рэспубліканскім конкурсе педагагічнага майстэрства «Настаўнік года Беларусі» Святлана Леанідаўна стала ледзьве не медыйнай асобай. Амаль кожны тыдзень ёй паступаюць прапановы выступіць, падзяліцца вопытам з калегамі. Па магчымасці – не адмаўляецца, едзе. Далікатная ў размове, прывабная знешне, яна ўмее валодаць аўдыторыяй, весці канструктыўны дыялог, натхняць падрастаючае пакаленне да вывучэння роднай мовы. Эмацыйна-пачуццёвая афарбоўка яе голасу зачароўвае. Ёсць у гэтай жанчыне нейкая асаблівая мяккасць, лагода, сардэчнасць, адкрытасць, шчырасць. Гэта тыя рысы характару, якімі валодаюць людзі з цудоўных мясцін Расоншчыны.

Неруш

Краснаполле – значыць прыгожае, паўнакроўнае, шчодрае. Глеба тут пераважна пясчаная (чырвоная). Даючы такую назву вёсцы, людзі выказвалі сваё захапленне бясконцымі квітнеючымі палямі, духмянымі травамі, блакітнымі азёрамі роднай зямелькі-матухны.

Багаты лясамі край зачароўвае сваёй нерушшу. Бывае, пойдзеш у ягады, а выйдзеш незнарок на бераг Дрысы і мімаволі анямееш ад захаплення, дотыку да вечнасці.

krasnapol'e (2)

Усё змяняецца, а гэтая рака цячэ тут стагоддзямі. Яе берагі памятаюць стаянкі войскаў Кутузава, Напалеона. Яе воды абмывалі раны салдат і партызан Вялікай Айчыннай вайны. Стаіш на высокім беразе і разумееш, што ты пылінка ў сусвеце, а рака – вечная. Яна бярэ свой пачатак з нетраў зямлі, якая песціла цябе з дзяцінства, дапамагла вырасці, вывучыцца, знайсці сваю справу ў жыцці, працаваць і заўсёды памятаць, хто ты і адкуль. Нідзе не спявае так душа, не распраўляюцца так «крылы», як у гэтым мілым сэрцу краі. Дзіўным, ягадным, грыбным, непаўторным.

krasnapol'e (4)

Еднасць

… з прыродай, клопат пра яе, працалюбства робяць гонар маім землякам. Прайдзіцеся ўздоўж вёскі – паўсюль парадак, чысціня. Кожны рупіцца на сваім падвор’і, каб, як у нас гавораць, «не было сорамна перад людзьмі». Мы даглядаем магілы, шануем памяць дзядоў і прадзедаў, памятаем іх імёны. Гэтыя веды дазваляюць лепш распазнаць сваю душу, сваё жыццё, свае ўчынкі, памкненні і мары.

У часы ліхалеццяў расонцы не аднойчы паказвалі прыклад мужнасці, самаадданасці, узаемадапамогі, стойкасці. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на нашай тэрыторыі ўзнік моцны партызанскі рух, унікальны ў сваім родзе. Народныя мсціўцы змаглі выцесніць фашыстаў і паўгода (з 18 верасня 1942-га і аж да студзеня 1943-га) утрымлівалі савецкую ўладу ў Расонска-Асвейскай партызанскай зоне працягласцю 100 кіламетраў. Расонцы, якія перажылі найцяжэйшую з войнаў, у пасляваенныя гады здзейснілі яшчэ адзін подзвіг – працоўны. За паўтара гады ва ўмовах амаль поўнай адсутнасці цяглавай сілы былі адноўлены 123 са 124 даваенных калгасаў. Але колькі за гэтымі паказчыкамі стаяла неверагодных намаганняў, колькі чалавечых лёсаў загубіла вайна. Цяжкае жыццё пражылі і мае продкі, шмат зведалі на сваім вяку. Але заўсёды дбалі не пра сябе, а пра дзяцей, пра ўнукаў. Дапамагалі ім і матэрыяльна, і духоўна. Выхоўвалі, песцілі, перажывалі… Вельмі іх любілі! Марылі і спадзяваліся, што жыццё ў нашчадкаў будзе шчаслівейшым.

Сям’я

Цесныя сямейныя сувязі, традыцыі продкаў заўсёды былі ў пашане на Расоншчыне.

svetlana rumjanceva (1)

Мае чалавечыя і прафесійныя якасці таксама закладзены ў сям’і. Бацька Леанід Мікітавіч Раманенка прысвяціў сябе служэнню людзям – працаваў галоўным урачом участковай бальніцы. Маці Лідзія Маркаўна – настаўніцай матэматыкі, намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце ў школе. Яе любоў да прафесіі заўсёды была ўзорам для калег і вучняў. Настаўніцтва ўвогуле мае глыбокія карані ў нашым родзе. Мая бабуля Валянціна Іванаўна Амосенка была надзелена паэтычнымі здольнасцямі: пісала шчырыя і душэўныя вершы пра Радзіму, родны край, пісала для дзетак і дарослых.

svetlana rumjanceva (4)

Яе творы друкаваліся ў раённай газеце «Голас Расоншчыны», і абласной – «Віцебскі рабочы». Не выпадкова, што я і дзве мае сястры Алена і Таісія звязалі свой лёс з педагогікай. Матуля гадавала нас адказнымі перад сваёй справай і людзьмі, вучыла сябраваць і любіць: «Вы – адна кроў. Трымайцеся разам, падтрымлівайце адна адну, беражыце».

У нашай сям’і шмат традыцый, але самая галоўная – збірацца разам у святочныя і памятныя дні. І пра што б ні пачыналі гаварыць, заканчваецца размова пра ўраджай, пра хлеб, пра надвор’е, пра зямлю і веру.

Дзякую!

Расонская зямля асветлена беларускім словам. Пісьменнік Ян Баршчэўскі, паэты Генадзь Бураўкін і Анатоль Канапелька, драматург Мікалай Матукоўскі – іх карані адсюль, з Расоншчыны. Агеньчык творчасці і адданасці слову ў маёй душы запалілі настаўніцы рускай мовы і літаратуры, класны кіраўнік Раіса Паўлаўна Цімошчанка і беларускай мовы і літаратуры Антаніна Міхайлаўна Данчанка.

krasnapol'e (1)

Кранальна, што мае калегі са школ Расонскага раёна перажывалі за мяне і радаваліся перамозе на конкурсе «Настаўнік года Беларусі». Я хачу падзякаваць усім маім землякам за віншаванні і шчырыя словы. Мне вельмі прыемна, што духоўная повязь яднання з Расоншчынай не перарываецца, а ўмацоўваецца з гадамі!

krasnapol'e (6)

Дрэва моцнае сваімі каранямі, рака – вытокамі, а чалавек – сваёй малой радзімай. Першая ўмова закону вечнасці – каб унукі ведалі, «хто такія іх дзяды», каб помнілі і бераглі як зрэнку вока створаную імі і пакінутую ў спадчыну зямлю.

Нэлі РАДЗЬКО

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Прикрепите файл в формате JPEG

Год качества
Форум регионов
Славянский базар 2024
Апрель 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Мар   Май »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
18 и 19 апреля в Новополоцке будет перекрыто движение автотранспорта по «скоростной» в районе Диониса №9
Просмотры: 4545
График отключения горячей воды в Новополоцке в 2024году. Когда и в каких микрорайонах города пройдет?
Просмотры: 1666
В Полоцком госуниверситете имени Евфросинии Полоцкой прошел II Международный круглый стол «Забвению не подлежит»
Просмотры: 697
Разговор о важном. В Новополоцком горисполкоме состоялся семинар-совещание идеологического актива
Просмотры: 691
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE