У Наваполацку працуе выстава карцін «Салют Перамогі»
У бібліятэцы імя У.Караткевіча працуе выстава карцін ізастудыі «Хамелеон» Палаца дзяцей і моладзі «Салют Перамогі», прысвечаная 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Сярод аўтараў – Ціхан Студзянкоў, Мацвей Язёнак, Аляксандра Путро, Анастасія Мацвеенка, Раман Лапацін, Аляўціна Якімовіч, Анастасія Бяляева, Ульяна Андрэйчык, Іван Бухараў, Аліна Жарнасек.
«Дзеці з энтузіязмам і цікавасцю рыхтаваліся да экспазіцыі, – расказвае кіраўнік студыі Таццяна Асташкевіч. – Стараліся як мага шырэй адлюстраваць свае ўяўленні аб Вялікай Айчыннай вайне. На прадстаўленых у бібліятэцы малюнках батальныя сцэны, тэхніка ваенных гадоў, партрэты героя і ветэранаў, святочны парад, салют на Краснай плошчы, кветкі пераможцам. Такім чынам юныя творцы шануюць памяць аб славутых продках і іх гераічных учынках, дзякуюць ім за здабыты мір на нашай зямлі».
Выстава працягне сваю работу да канца мая і будзе пастаянна абнаўляцца.
Карціны Палаца дзяцей і моладзі можно паглядзець у соцсетках ТУТ.
Нелi РАДЗЬКО