Погода в Новополоцке

14 Августа 2020

Пятница

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

Святлана Румянцава: У Беларусі створаны добрыя ўмовы для развіцця педагога

У Беларусі створаны добрыя ўмовы для развіцця і прафесійнага росту педагога. Такое меркаванне выказала настаўніца беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы №15 Наваполацка, «Настаўнік года-2017» Святлана Румянцава.

fota_mikalaya_auseeva_2Фота Мікалая Аўсеева

– Прыемна адзначыць, што зараз у краіне рэалізуецца адзіная адукацыйная палітыка, праводзіцца сістэма мер па павышэнні статусу настаўніка, якая ўключае маральнае і матэрыяльнае стымуляванне працы, памяншэнне колькасці дадатковых абавязкаў як школы ў цэлым, так і настаўніка ў прыватнасці. Праблемныя ж бакі і недахопы былі і будуць у любой сферы чалавечай дзейнасці, але варта разумець усім нам: калі мы будзем не толькі выказваць сваю незадаволенасць, а пастараемся разам вырашаць праблемныя моманты, то шмат чаго дасягнём.

Настаўніцкую працу я пачала ў 1992 годзе ў сярэдняй школе №12 г.Наваполацка, пасля заканчэння інстытута трапіла ў Баравухскую сярэднюю школу. Складанасцей тады, безумоўна, хапала, паліцы магазінаў былі пустыя, заробкі невялікія. Пераломны, але вельмі цікавы час. Запомніліся не складанасці і выпрабаванні, а цудоўная атмасфера маладосці, прафесійнага ўзлёту, рамантыкі. Нягледзячы на матэрыяльныя цяжкасці, мы апантана працавалі! Была падтрымка з боку вопытных калег, кіраўніцтва школы. Актыўна выкарыстоўвалі новыя педагагічныя тэхналогіі, эксперыментавалі, раслі.

У розныя часы пачынаць працу складана. Калі ты прыходзіш у школу пасля ўніверсітэта, ёсць хваляванне, сумненні, цяжкасці. Зараз за кожным маладым педагогам замацаваны вопытны куратар, настаўнік-майстар, таму самае галоўнае – не баяцца і верыць, што ўсё атрымаецца.

Сёння ў СШ №15 добры настрой. Наш педагагічны калектыў творчы і працаздольны. Галоўнае – захаванне і прымнажэнне школьных традыцый, засваенне педагагічнага вопыту нашых папярэднікаў праз прызму інавацый.

Немалаважна для сучасных педагогаў і школьнікаў рашэнне такой задачы, як інфарматызацыя адукацыйнага працэсу.

Мы шчыра ўдзячныя кіраўніцтву краіны, Міністэрству адукацыі, мясцовым  уладам за падтрымку школы, за магчымасць павышэння якасці адукацыі праз пашырэнне інфармацыйнай прасторы (ва ўстанову адукацыі было накіравана 4 мультыборды, сучасныя камп’ютары для кабінета інфарматыкі і інш.).

Сёння мы можам сказаць пра тое, што ў нас выпрацавана свая канцэпцыя школы, якая дае магчымасць ёй актыўна развівацца і ўдасканальвацца. Створаныя ўмовы дазваляюць калектыву навучальнай установы не спыняцца на дасягнутым, а з упэўненасцю крочыць наперад. 

 

Вам будет интересно почитать:

Юрий Голубев: Мы сохраняем и приумножаем достижения белорусской науки

Антонина Величко: В Беларуси созданы оптимальные условия жизни для пенсионеров

Выборы 2020
Самые читаемые новости за неделю
Президентские выборы в Беларуси состоялись
Просмотры: 210
О чем говорили на встрече с руководством Новополоцка горожане
Просмотры: 190
Что такое выборы для вас? – Спросили новополочан
Просмотры: 176
Путь насилия не приемлем для белорусского народа - заявление парламента
Просмотры: 138
Избиратель - депутат: открытый диалог
Галерея памяти
Год малой родины
Наши проекты
Великая Победа
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE
Встреча на Нафтане