Погода в Новополоцке

20 Апреля 2024

Суббота

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

Ірына Мятлюк: Наша задача не блытацца ў бруднай вадзе, а вучыць дзяцей

Ірына Мятлюк – настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі. Нарадзілася на Віцебшчыне. З дзяцінства марыла стаць выкладчыкам беларускай мовы і такім чынам аддзякаваць беларускай зямлі за тое, што яна нас корміць і дае нам магчымасць жыць у міры і згодзе.

Ирина Метлюк1

Вучыць дзяцей пачала ў 1989 годзе пасля заканчэння Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. У Наваполацку працуе з 1992 года. Выхоўвала і вучыла не адно пакаленне дзяцей. 20 апошніх гадоў працуе ў СШ №14. Ірына Ахмедаўна мае сваё педагагічнае крэда: праз скарбы роднага слова пасеяць у сэрцах вучняў зярняткі дабрыні, шчырасці і духоўнай памяці.

Напярэдадні новага навучальнага года звяртаецца да педагогаў, да бацькоў, вучняў, да суайчыннікаў. Ірына Ахмедаўна верыць у дабрыню і шчырасць беларусаў. Прызывае ўсіх быць разумнымі, памятаць пра блізкіх людзей. Лічыць, што ўсім нам варта пераасэнсаваць тое, што адбылося і вярнуць нашай краіне мірнае дыханне.

Ірына Мятлюк:

– Мы чакаем новага навучальнага года. У нас ёсць вялікая адказнасць за нашых дзяцей. Нягледзячы на падзеі, якія сёння адбываюцца ў нашай краіне, нам трэба прыступіць да заняткаў. Хвіліны ліхалецця пройдуць. Усё гэта нанасное і не вечнае. А вечным для нас застанецца наша сумленне і рысы нацыянальнага характару беларусаў: мужнасць, памяць продкаў, наша гасціннасць і шчырасць. На гэтым стаім і будзем стаяць. Гэтаму навучым нашых вучняў.

Прыгадаю думку Якуба Коласа, што моладзі трэба быць абачлівай, таму што няма нічога лепшага, чым ганак роднай хаты.

Што такое Радзіма? Для кагосьці гэта маленькая вёсачка ў 10 хатак. А для кагосьці – родны горад. Для нас гэта Наваполацк. Кожны жадае, каб у нашым доме панавалі мір, спакой, дабрачыннасць, павага адзін да аднаго.

Нам трэба ўсім супакоіцца. У нянавісці і гняўлівасці чалавек губляе розум. Толькі так можна сказаць аб нападках на настаўнікаў у інтэрнеце. Хтосьці фэйкавую інфармацыю ўспрымае як рэчаіснасць, хтосьці слухае суседзяў, хтосьці дазваляе сабе нейкія выказванні ад няведання. Можа, камусьці трэба звярнуцца да гісторыі? Нападкі на настаўнікаў з’яўляюцца недапушчальнымі. Мы на сваім месцы. Наша задача не блытацца ў бруднай вадзе, а вучыць дзяцей.

Трэба разумець, што мы ўсе грамадзяне сваёй краіны. Настаўніку дадзена роля вучыць дзяцей прадмету і выхоўваць. Настаўнік сёння – гэта носьбіт новага, крэатыўнага, важнага і традыцыйнага. Настаўнік – дарадца і міратворца. Ён не проста вучыць самастойнасці дзяцей, дае веды, але сее ў сэрцах вучняў зярняткі дабрыні, шчырасці, духоўнай памяці.

Сіла настаўніка і ў тым, каб мець цесную сувязь з вучнямі і бацькамі, каб знайсці слова разумення з кожным. Па жыцці мы крочым разам з бацькамі. Наш сумесны клопат дапамагае выхаваць чалавека, які зможа жыць дастойна заўтра. Без гонару і сумлення чалавек нішто. Чалавек павінен быць адукаваным і працавітым. Гэтаму вучыць і школа. Мы дапамагаем бацькам. Дзейнасць педагога можна параўнаць з тым, як вырошчваюць кветкі: без клопату немагчыма ўзрасціць прыгожай ружы.

Настаўнік, як маці для сваіх дзяцей. Бацькі даверылі нам самае дарагое, што ў іх ёсць. Дзяржава даверыла нам будучыню. І мы павінны працаваць так, каб дажыць да таго часу, калі ты ўсё пасеянае ўбачыш у душах дзяцей. Я сустракаю сваіх вучняў з сем’ямі: з калясачкамі, з маленькімі дзецьмі. Нават ёсць вучань, які сваю дачушку назваў імем Ірына. Мы з ім пабачыліся на грамадска-культурнай акцыі «Беларусь – гэта мы», якая праходзіла 21 жніўня ў Наваполацку на плошчы Будаўнікоў. Ён мне сказаў: «Ірына Ахмедаўна, у мяне дачушка. І я назваў яе ў ваш гонар – Ірынай». Прыемна, што цябе памятаюць, паважаюць, ставяць у прыклад.

Шаноўным бацькам я жадаю здароўя, душэўнай стойкасці. Я жадаю ім быць мудрымі, каб матчына слова не кідалася на вецер, таму што імя сваёй маці мы ўсё жыццё нясем у сваім сэрцы. Імя бацькі – усё жыццё побач са сваім імем. Яно не проста так заўжды з намі, яно дае нам унутраную сілу. Я жадаю бацькам быць уважлівымі да сваіх дзяцей, каб яны не патанулі ў плыні інфармацыі, якая, на жаль, зараз не заўсёды дасканалая. Магчыма, яркая, як агні рэкламы, але яна не вядзе ні да парадку, ні да плённай працы.

Кожны бацька, кожная маці жадае шчасця сваім дзецям. Нам трэба ўспомніць народную мудрасць. Наш народ умее выхоўваць сваіх дзяцей, умее паказаць прыгажосць хлебнай нівы, умее вучыць працаваць дзяцей на зямлі. Калі чалавек працуе, ён будзе ўдумлівы, моцны, самастойны.

Зараз мы пачнем вучыцца. Напярэдадні новага навучальнага года паважаным калегам я жадаю плённай працы, здароўя, а нашым дарагім вучням – поспехаў у вучобе, каб яны былі самастойнымі і памяталі, што кожны з іх – люстэрка сваёй сям’і.

Ларыса Сцёпкіна

Фота Анастасіі Грыгарэнка

Читайте также:

Святлана Румянцава: У Беларусі створаны добрыя ўмовы для развіцця педагога

Александр Прохоров: Молодежь – настоящее, от которого зависит будущее

Юрий Голубев: Мы сохраняем и приумножаем достижения белорусской науки

 

Год качества
Форум регионов
Славянский базар 2024
Август 2020
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июл   Сен »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
18 и 19 апреля в Новополоцке будет перекрыто движение автотранспорта по «скоростной» в районе Диониса №9
Просмотры: 4541
График отключения горячей воды в Новополоцке в 2024году. Когда и в каких микрорайонах города пройдет?
Просмотры: 1640
В Полоцком госуниверситете имени Евфросинии Полоцкой прошел II Международный круглый стол «Забвению не подлежит»
Просмотры: 694
Разговор о важном. В Новополоцком горисполкоме состоялся семинар-совещание идеологического актива
Просмотры: 626
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE