Погода в Новополоцке

19 Апреля 2024

Пятница

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

На юбілей Полацкага музея беларускага кнігадрукавання прыехалі відныя дзеячы музейнай справы з усёй краіны

Сваё 30-годдзе Полацкі музей беларускага кнігадрукавання адсвяткаваў у цёплай сяброўкай атмасферы. Удзел у мерапрыемстве прынялі дырэктары вядучых музеяў Мінска, прадстаўнікі улады з Віцебска і Полацка.

музей книгопечатания2

Да свята была прымеркавана выстава «У самы жывы з усіх музеяў з пажаданнямі…», на якой сабралі ўнікальныя артэфакты і фотаздымкі з жыцця ўстановы. Музей быў адчынена ў няпростыя часы станаўлення самастойнай беларускай дзяржаўнасці. Адным з першых яго наведвальнікаў 8 верасня 1990 года стаў прамы нашчадак нашага знакамітага асветніка, першадрукара Францыска Скарыны – доктар медыцынскіх навук, прафесар Манрэальскага ўніверсітэта Станіслаў Стэнлі-Скарына.

Гісторыя развіцця адзінага ў сваім родзе музея пісьментсва ў краіне непарыўна звязана з асобай яго першага дырэктара Галіны Ладзісавай, якая сёння займае пасаду дырэктара музея гісторыі горада Мінска. Падчас свайго выступлення Галіна Пятроўна расказала, як збіралася адна з самых вялікіх у Еўропе экспазіцый пісьмовых прыладаў, кніжнай ілюстрацыі, паліграфіі. З якой дасканаласцю распрацоўваліся тыпажы для воскавых фігур першадрукароў – сапраўднага дзіва для беларускіх музеяў пачатку 90-х. Дарэчы, іх рабілі у Рызе па спецзаказу. Мастацкім рашэннем экспазіцыі ўстановы займаўся наш знакаміты мастак, аўтар экспазіцыі музея Сімяона Полацкага, Дзяржаўнага музея тэатра і музыкі, музея гісторыі і культуры Наваполацка і асобных экспазіцый у Мірскім замку, Паставах, Віцебску і іншых гарадах Ігар Куржалаў, які таксама далучыўся да святочнага мерапрыемства з нагоды 30-гадовага юбілея.

музей книгопечатания1

Шчырыя словы ўдзячнасці за працу і віншаванні яго супрацоўнікам адрасавалі шматлікія госці, выбітныя дзеячы музейнай справы краіны. Дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пракапцоў перадаў у фонды «юбіляра» аўтарскую кнігу «Вітольд Бялыніцкі-Біруля», выдадзеную да Дня пісьменства ў Бялынічах. Намеснік начальніка ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Пётр Падгурскі перадаў лепшыя выданні Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці апошніх гадоў і ўручыў загадчыцы музея беларускага кнігадрукавання г.Полацка Славіне Гаўрылавай ганаровую грамату. З падарункамі і ўзнагародамі на свята завітаў старшыня Полацкага райвыканкама Ігар Марковіч.  Дарэчы, ў свой 30-ты дзень нараджэння музей атрымаў у падарунак з дзесятак рэдкіх выданняў ад вядучых музеяў краіны. Сярод іх – унікальная кніга аднаго верша  Янкі Купалы «А хто там ідзе», перакладзенага на 100 моваў свету!

музей книгопечатания7

музей книгопечатания8

Урачыстым момантам вечара стала падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеем-запаведнікам і Дзяржаўным музеем гісторыі беларускага кнігадрукавання.

Нэлі РАДЗЬКО

Фота Анастасіі Грыгарэнка

музей книгопечатания3

музей книгопечатания4

музей книгопечатания5

музей книгопечатания6

музей книгопечатания

Читайте также:

Самая длинная улица в Беларуси – улица Молодежная в Новополоцке – отметит свое 60-летие. В рамках юбилейной даты пройдет конкурс детского рисунка

Уникальный детский сад №12 Новополоцка отметил свой первый юбилей. Садик расположен в лесном массиве и пользуется огромной популярностью

Студенческий театр «АРТ» Полоцкого госуниверситета отметил своё 20-летие большим юбилейным капустником

 

Год качества
Форум регионов
Славянский базар 2024
Сентябрь 2020
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Окт »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
18 и 19 апреля в Новополоцке будет перекрыто движение автотранспорта по «скоростной» в районе Диониса №9
Просмотры: 4538
График отключения горячей воды в Новополоцке в 2024году. Когда и в каких микрорайонах города пройдет?
Просмотры: 1586
В Полоцком госуниверситете имени Евфросинии Полоцкой прошел II Международный круглый стол «Забвению не подлежит»
Просмотры: 682
Разговор о важном. В Новополоцком горисполкоме состоялся семинар-совещание идеологического актива
Просмотры: 394
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE