Погода в Новополоцке

20 Апреля 2024

Суббота

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

Бискуп Витебский поздравляет новополочан с праздником

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце, паважаныя суайчыннікі!

Ужо хутка адыдзе ў гісторыю чарговы год нашага жыцця. Год 2020-ы. Нам вельмі хацелася б, каб разам з ім адышлі ў гісторыю і больш не вярталіся тыя цяжкасці і праблемы, якія ён нам прынёс. Мы молім аб гэтым Бога і спадзяёмся, што Ён нас не пакіне. Таму з вялікай надзеяй сустракаем свята Яго нараджэння – нараджэння Слова, якое «…сталася целам і пасялілася між намі» (Ян. 1,14). Менавіта такі адказ дае Бог чалавеку, які церпіць: «…вось Я з вамі ва ўсе дні, аж да сканчэння веку» (Мц. 28,20). Я з вамі, каб вас умацаваць, каб даць вам сілу, каб разам з вамі ўзяць крыж. Узяць яго ўжо зараз тут, лежучы ў зімняй стайні, захутаным у матчыну хустку, сярод жывёлаў у іх жолабе з сенам.

Рождество Христово1

І сярод цемры трываючага змроку Неба абвяшчае нам вялікую радасць! Радасць з таго, што нарадзіўся доўгачаканы Збаўца. Нарадзіўся Той, хто з’яўляецца «Дарогай, Праўдай і Жыццём» (Ян. 14,6). Хто нясе справядлівасць, любоў і прабачэнне. Той, хто пазней скажа пра сябе: «Я – святло свету. Хто ідзе за Мною, той не будзе хадзіць у цемры, але будзе мець святло жыцця» (Ян. 8, 12). Нарэшце, Той, хто прыйшоў, каб зруйнаваць «мур варожасці» (Эф. 2,14), які падзяляе людзей. Таму нябесныя хоры анёлаў заклікаюць пастушкоў, людзей простых і адкрытага сэрца, каб прыйсці і пакланіцца Добраму Пастыру людскіх душаў. Таму зорка вядзе Мудрацоў з усходу, каб сваімі дарамі вызналі веру ў Каралеўскую моц, Святарскую веліч і Людскую годнасць Нованароджанага Валадара сусвету.

† Алег БУТКЕВІЧ, Біскуп Віцебскі

† Алег БУТКЕВІЧ, Біскуп Віцебскі

Таму ўвесь свет глядзіць са здзіўленнем на незвычайныя Божыя справы. Няхай жа і мы не застанёмся ў баку ад Падзеі, якую Бог падрыхтаваў для нас, каб распаліць нашае сэрца агнём сваёй Любові. Каб мы сталі больш адкрытыя і ўважлівыя адзін да аднаго, каб самі навучыліся любіць і цаніць тое, што маем у сваім жыцці, а перад усім само жыццё, як дар бязмежнай Божай мудрасці.

Хрыстос нарадзіўся! Славім Яго! І няхай гэтае Божае Немаўля стане для кожнага з нас крыніцай надзеі, святла і супакою. А Яго бласлаўленне спадарожнічае нам і нашай роднай Беларусі праз увесь надыходзячы 2021 год.

Са святам!

† Алег Буткевіч, Біскуп Віцебскі

Год качества
Форум регионов
Славянский базар 2024
Декабрь 2020
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
18 и 19 апреля в Новополоцке будет перекрыто движение автотранспорта по «скоростной» в районе Диониса №9
Просмотры: 4541
График отключения горячей воды в Новополоцке в 2024году. Когда и в каких микрорайонах города пройдет?
Просмотры: 1631
В Полоцком госуниверситете имени Евфросинии Полоцкой прошел II Международный круглый стол «Забвению не подлежит»
Просмотры: 694
Разговор о важном. В Новополоцком горисполкоме состоялся семинар-совещание идеологического актива
Просмотры: 559
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE