Погода в Новополоцке

20 Апреля 2024

Суббота

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

Новапалачанки Яна Емяльянава і Анастасія Васюкевіч заваявалі шэраг узнагарод на міжнародных конкурсах

Вучаніцы пятага класа дзіцячай школы мастацтваў №1 Яна Емяльянава і Анастасія Васюкевіч заваявалі шэраг узнагарод на міжнародных конкурсах.

Яна Емельянова и Анастасия Васюкевич1

III Міжнародны шматжанравы конкурс «Белавежская зорка» (г.Брэст) сабраў больш за 500 удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі, Літвы, Малдовы. У склад журы ўвайшлі дзеячы культуры, чые імёны сталі вядомымі дзякуючы асабістаму ўдзелу або поспеху іх выхаванцаў у тэлевізійных конкурсах, праектах і тэлешоу. Выкананне бессмяротных шэдэўраў І.С.Баха і Э.Грыга прынеслі Яне Емяльянавай званне лаўрэата ІІ ступені. Узнагароду такога ж узроўню юная выхаванка ДШМ №1 заваявала і на Усерасійскім конкурсе музыкантаў-выканаўцаў «Музычная сталіца» (г.Масква, Расія). Дарэчы, адным з арганізатараў дадзенага спаборніцтва выступіў культурны цэнтр знакамітай опернай спявачкі Алены Абразцовай г.Санкт­Пецярбурга.

Багаты ўраджай узнагарод сабрала Анастасія Васюкевіч. На Міжнародным конкурсе «Выше радуги» (г.Масква), які прайшоў пры падтрымцы Міністэрства культуры РФ, Насця стала лаўрэатам I ступені. На конкурс яна прадставіла творы І.С.Баха і А.Арэнскага. Сярод журы спаборніцтва былі кандыдаты педагагічных навук, прафесары Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П.І.Чайкоўскага, лаўрэаты міжнароднага конкурсу Марыі Калас і Марыян Андэрсан (г.Вашынгтон, ЗША). Першая прыступка конкурснага п’едэстала пакарылася Анастасіі Васюкевіч і на Міжнародным творчым фестывалі-конкурсе «Призвание – артист!» (г.Санкт­Пецярбург, Расія). Місія праекта – аказанне дапамогі таленавітым артыстам у дасягненні вялікіх творчых вышынь без узроставых, сацыяльных, нацыянальных, рэлігійных і іншых абмежаванняў. Асабістасць конкурсу ў тым, што званне лаўрэата прысвойваецца толькі 10 канкурсантам, у склад якіх увайшла і наша Насця. Сёлета ў творчым спаборніцтве прынялі ўдзел больш за 2 тысячы канкурсантаў.

Як адзначае педагог таленавітых піяністак Маргарыта Мартас, Анастасія і Яна выдатна вучацца па ўсіх прадметах, заўсёды прымаюць удзел у музычных спаборніцтвах, імкнуцца да засваення складаных класічных твораў, падтрымліваюць сяброўскія адносіны.

Нелi РАДЗЬКО

Вам будзе цікава пачытаць:

Новапалачанка стала лаўрэатам міжнароднага конкурсу «Art Sweden Fеst» у Швецыі

Якія ўзнагароды прынёс новапалачанам Міжнародны конкурс мастацтваў «Крыштальны васілёк»

Новополочанка Соф’я Палякевіч стала лаўрэатам Міжнароднага конкурсу «Крыштальны васілёк»

Як выступілі навапалачане на абласной алімпіядзе па сальфеджыа? Даведайцеся імёны пераможцаў

 

Год качества
Форум регионов
Славянский базар 2024
Январь 2021
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Дек   Фев »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
18 и 19 апреля в Новополоцке будет перекрыто движение автотранспорта по «скоростной» в районе Диониса №9
Просмотры: 4540
График отключения горячей воды в Новополоцке в 2024году. Когда и в каких микрорайонах города пройдет?
Просмотры: 1624
В Полоцком госуниверситете имени Евфросинии Полоцкой прошел II Международный круглый стол «Забвению не подлежит»
Просмотры: 692
Разговор о важном. В Новополоцком горисполкоме состоялся семинар-совещание идеологического актива
Просмотры: 501
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE