До 23 марта в Новополоцке проходит выставка картин Сергея Привады
Да 23 сакавіка ў выставачнай зале гарадскога музея працягвае сваю работу выстава памяці знакамітага беларускага мастака Сяргея Прывады «У зорным небе».
Сяргей Пятровіч з’яўляўся членам Беларускага саюза мастакоў і пастаянным удзельнікам пленэраў, прысвечаных нашым знакамітым землякам – І.Хруцкаму, П.Машэраву, В.Быкаву, Р.Барадуліну. Прымаў удзел у афармленні фрэсак праваслаўных і каталіцкіх храмаў. Афармляў вестыбюль Полацкага дзяржуніверсітэта, бібліятэку імя Я.Коласа. Стварыў дошкі для лінагравюр па кнігам Ф.Скарыны для майстэрні гравіроўкі Полацкай мастацкай галерэі. Доўгі час Сяргей Прывада жыў у Наваполацку, працаваў у гарадскім філіяле Віцебскіх мастацка-вытворчых майстэрняў, шчыра дзяліўся сваім талентам з юнымі творцамі. У мінулым годзе мастак пайшоў з жыцця. Сёлета яму б споўнілася 60 год…
На выставе «У зорным небе» наведвальнікам прадстаўлены 55 карцін з прыватных калекцый знаёмых, сяброў і сваякоў Сяргея Прывады. Работы выкананы ў розных тэхніках (графіка, лінагравюра, аўталітаграфія, пастэль, акварэль) і жанрах (пейзаж, нацюрморт, партрэт). Гэта самая буйная экспазіцыя мастака ў Наваполацку.
Нелі РАДЗЬКО