Другими глазами… До конца июня в городском музее открыта выставка новополочанина с особенностями развития
Да канца чэрвеня ў гарадскім музеі працуе персанальная выстава самадзейнага мастака, наведвальніка Наваполацкага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Аляксандра Валадзёнка «Другімі вачамі…»
Мастацкімі здольнасцямі Аляксандр надзелены ад прыроды, але найбольш ярка яго талент праявіўся ў студыі мастацка-дэкаратыўнай творчасці аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў ТЦСАН. Малады новапалачанін прагне да ілюстрацыі. У гэтым жанры ён малюе сюжэты з любімых кніг, мультсерыялаў, а таксама будні цэнтра. Свае працы выконвае шарыкавай ручкай і каляровымі алоўкамі.
Нягледзячы на асаблівасці развіцця, Аляксандр – неверагодна адораны юнак са сваім гледжаннем на жыццё. Бацькі выхавалі яго добрым і шчырым чалавекам. Ён актыўна праяўляе сябе ва ўсіх мерапрыемствах цэнтра. Займаецца не толькі выяўленчым, але і тэатральным мастацтвам, наведвае спартыўны гурток. Удзельнічае ў конкурсах, выставах абласнога і рэгіянальнага ўзроўняў. Неаднаразова быў узнагароджаны дыпломамі творчых спаборніцтваў.
Нэлі РАДЗЬКО
Фото Анастасіі Грыгарэнка
Вам будзе цікава пачытаць:
Тры ўзнагароды юнага наваполацкага музыканта Дарыя Абрамовіча
Как прошла премьера форум-спектакля «В овечьей шкуре» новополоцкого театра «Время» (+фото)