Ученики детской школы искусств №3 вошли в число призеров Международного конкурса-фестиваля «The great London fest»
Навучэнцы дзіцячай школы №3 г. Наваполацка ўвайшлі ў лік прызёраў Міжнароднага конкурсу-фестывалю выканальніцкага мастацтва «The great London fest» (г. Лондан, Вялікабрытанія).
Творчае спаборніцтва накіравана на падтрымку юных талентаў. Праводзіцца ў анлайн-фармаце і кожны год збірае да 90 тысяч канкурсантаў з 14 краін свету. Сёлета міжнароднае журы высока ацаніла выступленне і наваполацкіх талентаў. У намінацыі «Інструментальнае выканальніцтва» дыплом лаўрэата І ступені заваявала Аляксандра Калакольнікава (узроставая група 11-13 год, педагог Вольга Калбачова). Дзіяна Шэлехава стала лаўрэаткай ІІ ступені (катэгорыя 8-10 год, педагог Эрнэса Волкава). Узнагароды такога ж узроўню дамаглася Ульяна Карэйша (катэгорыя да 7 гадоў, педагог Ала Шальман). Настаўнікаў таленавітых піяністак арганізатары заахвоцілі лістамі падзякі за падрыхтоўку прызёраў конкурсу.
Нэллі РАДЗЬКО