В музее истории и культуры Новополоцка подвели итоги 1/4 городского интеллектуально-познавательного турнира «Адгукніся, душа…»
У музеі гісторыі і культуры падвялі вынікі 1/4 гарадскога інтэлектуальна-пазнавальнага турніру «Адгукніся, душа…», прысвечанага 140-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.
За пападанне ў паўфінал спрачаліся 11 каманд з ліку навучэнцаў старэйшых класаў агульнаадукацыйных школ і першакурснікаў сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў горада. Юнакі і дзяўчаты спаборнічалі паміж сабой у веданні творчасці беларускіх літаратараў, культуры і гісторыі.
У некалькіх кроках да п’едэстала спыніліся «Савяты» з СШ №4, «Папараць-кветка» з СШ №15 і эрудыты палітэхнічнага каледжа «Палітэх». Яны атрымалі дыпломы і сертыфікаты на наведванне басейна, бо як гучыць лозунг музейных турніраў: «У нас няма прайграўшых».
Барацьбу ў 1/2 фіналу прадоўжаць восем каманд.
Нэлі Радзько
фота Аліны Станкевіч