Погода в Новополоцке

24 Апреля 2024

Среда

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

Какую роль сыграл известный белорусский писатель Наум Гальперович в становлении новополоцких СМИ? Вспоминают его коллеги и друзья

Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, вядомы паэт, пісьменнік, публіцыст, Ганаровы грамадзянін гарадоў Наваполацка і Полацка, уладальнік такіх высокіх дзяржаўных узнагарод, як Медаль Францыска Скарыны і нагрудны знак «Выдатнік друку Беларусі», яркі прадстаўнік наваполацкай журналістыкі канца ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў, адзін з пачынальнікаў газеты «Наваполацк сёння», а зараз – вядучы карэспандэнт Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Навум Гальпяровіч на днях адзначыў сваё 75-годдзе. 

Юбіляр, як гаворыцца, са знакам якасці. Навум Якаўлевіч дасягнуў значных вышынь у творчасці, зрабіў бліскучую кар’еру ў прафесіі, але адно ў яго жыцці было заўсёды нязменна – гэта шчырасць. Ён беззаганна дорыць свой талент людзям, з пяшчотай і павагай праслаўляе родны край. Асабістае свята пісьменніка – добрая нагода ўзгадаць пачатак зорнага шляху нашага знакамітага земляка.

IMG_7470

У далёкія 80-я Навум Гальпяровіч працаваў рэдактарам радыё­вяшчання ў вытворчым аб’яднанні «Палімір». Потым пачаў друкавацца ў мяс­цовай газеце «Хімік» і ў хуткім часе стаў яе штатнай адзінкай. Але асноўным этапам творчага развіцця для маладога журналіста была пасада ўласнага карэспандэнта Дзяржтэлерадыё БССР па Віцебскай вобласці. У эфіры ён не толькі расказваў навіны, але і закранаў праблемныя моманты жыцця гараджан. Тым самым мог паспрыяць вырашэнню шматлікіх пытанняў. На пачатку 90-х у гарадскім Савеце паўстала пытанне аб тым, што Нафтаграду трэба мець сваю грамадскую трыбуну ў сродках масавай інфармацыі. Навум Гальпяровіч актыўна ўзяўся за арганізацыю новага друкаванага выдання. Першы рэдактар «Наваполацк сёння» Павел Бурдыка ўзгадвае:

– Навум Якаў­левіч сыграў вялікую ролю ў маёй журналісцкай кар’еры, бо менавіта ён натхніў паспрабаваць сябе ў якасці кіраўніка «Новай газеты» (першая назва «НС»). Уся рэдакцыя тады займала невялікае памяшканне пры гарвыканкаме з парай сталоў і электрычнай машынкай «Янтар». Штат супрацоўнікаў збіралі па крупінках. Гальпяровіч стаў адным з першых карэспандэнтаў і дарадцаў газеты. Дзевяностыя – ціка­выя часы. На сесію гарсавета тады збіраліся дэпутаты з усяго горада (акругоў раней было вельмі шмат). Размовы разгортваліся гарачыя, а пасяджэнні доўжыліся па некалькі дзён. Як гэта ўсё падаць грамадскасці? Я быў мала­дым, амбіцый­ным, Навум – больш сталым, аўта­рытэтным. Займаў пасады старшыні мандатнай камісіі па друку і ўласнага карэспандэнта Дзяржтэлерадыё па Віцебскай вобласці. На правах старэйшага таварыша ён мог даць добрую параду, падтрымаць у цяжкую хвіліну. Але сам аддаваў перавагу тэмам культуры. Цікавіўся гісторыяй, мовай. Вёў шырокую асветніцкую дзейнасць на старонках газеты.

IMG_7442

З кожным выпускам наша выданне расло, дужэла. Зараз «НС» адмысловы брэнд Наваполацка, і ў гэта, безумоўна, свой унёсак зрабіў сёлетні юбіляр.
Навум Гальпяровіч – вы­бітны літаратар сучаснасці, аўтар некалькіх дзясяткаў кніг і зборнікаў, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. На яго вершы напісана шмат песень. Творы паэта перакладаліся на некалькі моў свету. Кіраўнік народнага літаратурна-музычнага аб’яднання «Крылы» Галіна Сташкевіч расказвае:

– З Навумам Якаўлевічам мы даўнія знаёмыя. Разам ладзілі не адну творчую імпрэзу. Ён вельмі актыўны, таленавіты чалавек. Аднойчы я правяла за дзень дзве сустрэчы з Навумам. І гэта былі адрозныя мерапрыемствы! Сама прыйшла ў захапленне ад таго, як ён валодаў публікай і ні разу не паўтарыўся. Гэта сапраўды цікавы пісьменнік, якому ёсць, што сказаць сваім чытачам.

«Крылы» заўсёды адчуваюць яго падтрымку. Нашаму творчаму супрацоўніцтву ўжо больш за 20 гадоў. У рэпертуары калектыва шмат вершаў Гальпяровіча. Яны ўпрыгожваюць гарадскія культурныя мерапрыемствы і прыносяць нам поспех. Напрыклад, Алена Штукіна з песняй на твор юбіляра «Стары будынак» дамаглася дыплома лаўрэата ІІІ ступені на абласным свяце-конкурсе «Песні сунічных бароў». У свой час ён даў рэкамендацыі нашай паэтке Іне Мароз для ўступлення ў Саюз пісьменнікаў Беларусі, а ў 2018 годзе стаў адным з самых яркіх герояў цыкла сустрэч «Наваполацк – культурная сталіца краіны».

IMG_7490

Калісьці Навум Якаўлевіч сказаў, што для яго, як літаратара, будзе вялікім шчасцем хоць адным вершам увайсці ў анталогію беларускай паэзіі. Але, на мой погляд, ён зрабіў значна больш, каб яго імя гучала праз стагоддзі. Творчасць аўтара, прасякнутая патрыятызмам, любоўю да роднага краю, слова, людзей, глыбокая па зместу і мастацкаму ўвасабленню. Ён – наша годнасць. Нездарма два гарады Наваполацк і Полацк уключылі паэта ў спіс сваіх ганаровых сыноў.

 

Аўтар: Нэлі РАДЗЬКО

Год качества
Форум регионов
Славянский базар 2024
Февраль 2023
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Мар »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728  
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
Глава государства дал согласие на назначение председателем Новополоцкого горисполкома Бурмистрова Игоря Павловича
Просмотры: 3028
Лауреат почетного звания «Человек года Новополоцка» Дарья Яцкевич: «Лидер – это ответственность»
Просмотры: 2608
Разговор о важном. В Новополоцком горисполкоме состоялся семинар-совещание идеологического актива
Просмотры: 1443
Начинается отправка граждан, призванных на срочную военную службу, службу в резерве
Просмотры: 668
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE