Погода в Новополоцке

29 Апреля 2024

Понедельник

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

В Новополоцке прошла премьера народного драматического театра «Время» – трагикомедия «Телефон доверия»

Старэйшы наваполацкі калектыў – народны тэатр «Время» Цэнтра культуры прадставіў гучную прэм’еру па твору расійскага пісьменіка Максіма Чартанава «Тэлефон даверу».

2TjBdW5qpgo

У цэнтры ўвагі новай рэжысёрскай работы Святланы Пуцыла – праблемы адзіноты і абыякавасці людзей адзін да аднаго. У кожнага героя пастаноўкі свой лёс і нагода сумаваць. Паэт-прапойца Сяргей Сяргеевіч (у ролі Сяргей Грыбаедаў) вырашае весці трэзвы лад жыцця, але яго пакідае муза, а значыць і жыць больш няма сэнсу. Запатрабаваны спецыяліст на працы і сціплая па натуры доктар-гінеколаг Аліса (Юлія Краснікава) перажывае, што нікому не патрэбная – яе тэлефон заўсёды маўчыць. Жалезная лэдзі Ксенія Іванаўна (Галіна Лесніковіч), яе антыпод – слабавольная Жанна (Марыя Валюш­кіна) і студэнт-маргінал Арцём (Дзяніс Яфрэменка) – супрацоў­нікі офіса.

9QDS3Swo_HM

Aa-ggo337QI

Усе героі жывуць у правінцыяльным гарадку і звяртаюцца за псіхалагічнай дапамогай у спецыяльную службу, але на што б яны ні скардзіліся – у адказ чуюць, што, маўляў, іх турботы не вартыя перажыванняў. Пакуль аднойчы сітуацыя не змяняецца…

buBFQPdYlIs

У інтэрпрэтацыі наваполацкага тэатра камедыя расійскага аўтара пераўтвараецца ў трагікамедыю і атры­моўвае шчас­лівы фінал.

«Гэтай пастаноўкай мне хацелася не проста падняць праблему, развіць яе ў дыялогах, але і даць людзям надзею, паказаць, што ўсё можна змяніць, – гаворыць Святлана Пуцыла. – Спектакль атрымаўся вельмі кранальны, шчыры. Людзі розных узростаў падыходзілі, дзякавалі. Адна бабуля нават сказала, што запіша для сябе найбольш упадабаныя цытаты».

tEvqGCFqP4U

XOtWVYHBpDs

«Тэлефон даверу» ставілі напрацягу 4,5 месяцаў. Акцёры працавалі па тры-пяць дзён на тыдзень. Асабіста трэба адзначыць намаганні Галіны Лесніковіч, для якой прэм’ера стала творчым дэбютам. Спецыяльна для спектакля навучэнка музкаледжа Алена Кандрацьева нават напісала тры аўтарскія музычныя творы. Сумесныя намаганні не прайшлі дарэмна – у зале быў аншлаг.

«Рэкламныя афішы віселі ўсяго два тыдні. Мы ніяк не чакалі такога ажыятажу. Бачна, што людзі сумуюць па тэатру, а акцёры – па гледачам», – адзначыла Святлана Пуцыла.

l8-gIH8tMcM

Спектакль паказалі 15 сакавіка. Але, ужо стала вядома, што тэатр прыступіў да працы над новым праектам. Гэта будзе містычная драма. Сюжэт і назва – пакуль таямніца.

Нэлi Радзько

фота Вiктара Арлова

Год качества
Форум регионов
Славянский базар 2024
Март 2023
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Фев   Апр »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
Глава государства дал согласие на назначение председателем Новополоцкого горисполкома Бурмистрова Игоря Павловича
Просмотры: 3171
Лауреат почетного звания «Человек года Новополоцка» Дарья Яцкевич: «Лидер – это ответственность»
Просмотры: 3165
Праздничная программа мероприятий на 1 Мая в Новополоцке
Просмотры: 1368
Устанавливается местонахождение без вести пропавшего Виталия Петровского
Просмотры: 1001
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE