В гимназии №1 г.Новополоцка открылась выставка талантливой юной художницы Анны Попаловой
Бібліятэку гімназіі №1 расквецілі карціны юнай новаполачанкі Ганны Папалавай.
Персанальная выстава навучэнкі 5-га класа Дзіцячай мастацкай школы імя І. Ф. Хруцкага ўключае 11 работ і мае паэтычную назву «Гармонія душы». Аўтар піша гуашшу, акварэллю, пастэллю, захапляецца дэкаратыўна-прыкладной творчасцю, імкнецца засвоіць розныя тэхнікі выяўленчага мастацтва і фарміруе сваю манеру малявання. Настаўніца Юлія Коўш характарызуе сваю вучаніцу, як уважлівую, таленавітую і крэатыўную. «Ганна засяроджана аналізуе канструкцыі формаў і светаценняў. Смела шукае каляровыя рашэнні, дамагаецца цэльнасці каларыта і выразнай эмацынальнасці ў сваіх працах. Імкнецца даведацца як мага больш пра свет мастацтва», – гаворыць Юлія Аляксандраўна.
Лепшыя работы Ганны не раз экспанаваліся ў выставачнай зале ДМШ, а па выніках школьнага пленэру навучэнка была ўшанавана дыпломамі «Майстар пейзажу» і «Майстар пленэру». Сярод яе апошніх дасягненняў: перамога на III Рэгіянальным дыстанцыйным конкурсе «Мастацтва дзецям!» у Магілёве, дыпломы ІІ ступені на XIII Рэспубліканскім мастацкім конкурсе імя М. А. Савіцкага (г. Мінск) і Міжнародным фестывалі-конкурсе «Арт-Панарама Расія-Беларусь» (г. Масква).
Нелі Радзько