Погода в Новополоцке

25 Июля 2024

Четверг

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

31сакавіка новапалачане каталіцкай канфесіі сустрэнуць Вялікдзень

Паважаныя новапалачане, вернікі каталіцкай канфесіі!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Вялікім і Светлым днём Уваскрэсення Хрыстова!

У гэтыя ўрачыстыя дні сэрца кожнага верніка раскрываецца насустрач цудоўнай навіне аб Хрыстовым Уваскрэсенні, дзякуючы якому ў нас з новай сілай абуджаюцца вера, любоў і надзея, з’яўляецца імкненне да стварэння і добрых спраў. Гэты душэўны ўздым дае нам сілу дапамагаць тым, хто мае патрэбу ў чалавечай цеплыні і міласэрнасці.

Мы шчыра дапамагаем бліжнім, абараняем слабых, аб’ядноўваемся перад выпрабаваннямі. І з новымі сіламі ладзім будучыню, у якой ёсць годнае месца кожнаму чалавеку.

Дарагія сябры! Жадаем, каб хрысціянскія каштоўнасці і далей былі духоўнай заслонай для ўсіх нас, а радасць велікодных дзён напаўняла душы мудрасцю, адзінствам і згодай. Жадаем, каб радасць Уваскрэсення Хрыстова напоўніла ваш дом мірам, цеплынёй і ўтульнасцю.

Хрыстос Уваскрос!

Наталля Палякова,
першы намеснiк старшынi Наваполацкага гарвыканкама
Алег Буевіч,
старшыня Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў


«Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае» (Ян 3,16)

Паважаныя браты і сёстры ў Хрысце, людзі добрай волі!

Словы Евангелля паводле св. Яна адлюстроўваюць сутнасць таго, што адбылося ў гэтыя Пасхальныя дні, калі мы перажываем найбольшае Хрысціянскае свята – Уваскрасенне Езуса Хрыста. Чарговы раз мы ўваходзім у таямніцу Крыжовай смерці і Уваскрасення нашага Збаўцы і прагнем падзяліцца з усім светам гэтай радасцю: Бог не адмяніў свайго намеру ратаваць гэты свет, як глыбока б ён не заграз у граху, не страціў сваёй любові да чалавека. Як скажа Апостал Павел, «Бог, будучы багатым на міласэрнасць, у сваёй вялікай любові да нас, і нас, мёртвых з-за грахоў, ажывіў разам з Хрыстом» (Эф 2,4-5). І на іншым месцы: «Калі ж мы памерлі з Хрыстом, то верым, што і жыць будзем з Ім, ведаючы, што Хрыстус, уваскросшы з мёртвых, ужо не памірае, смерць ужо не мае над Ім улады» (Рым 6,8-9). Так выглядае перспектыва годнага жыцця – жыцця не толькі ў гэтым свеце, але і ў вечнасці.

Крыніцай радасці свята Уваскрасення з’яўляецца яшчэ і таму, што «ў Хрысце Езусе вы, якія калісьці былі далёка, сталіся блізкімі дзякуючы крыві Хрыста…, Ён абвясціў спакой вам, якія далёка, і спакой тым, якія блізка» (Эф 2,13.17). Не існуе больш магутнай сілы прымірэння і паяднання, якую чалавек можа мець праз веру ў Езуса Хрыста. Гэтая вера заўсёды была ўмацаваннем і паратункам для чалавека, асабліва ў хвіліны выпрабаванняў. Такой яна застаецца і зараз.

Няхай Уваскрослы Хрыстос сваёй моцаю сцеражэ сучасны свет ад раздораў, войнаў і знішчэння, а для кожнага з вас стане крыніцай надзеі, сапраўднай радасці і супакою!

Хрыстос Уваскрос!
Сапраўды Уваскрос! Са Святам!

† Алег Буткевіч
Біскуп Віцебскі

Год качества
Славянский базар 2024
Реклама НАФТАН
Март 2024
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Фев   Апр »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
31 человек будет трудиться в Новополоцкой горбольнице, 21– в Полоцкой. Стартовал республиканский медицинский проект «Медикус»
Просмотры: 5683
Уникальный передвижной ресторан быстрого питания Mak.by приедет в Новополоцк
Просмотры: 4748
График приема врачей-специалистов в поликлиниках УЗ «Новополоцкая центральная городская больница»
Просмотры: 3974
Юные новополочане находятся на оздоровлении в лагере «Лесная сказка» в городе Кстово
Просмотры: 1642
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE