День открытых дверей прошел в Детской художественной школе им. И.Ф.Хруцкого
Незвычайны ажыятаж можна было назіраць на Дне адчыненых дзвярэй у Дзіцячай мастацкай школе імя І.Ф. Хруцкага.
Пазнаёміцца са светам жывапісу ва ўстанову завітала каля сотні чалавек. Праграма мерапрыемства была насычанай і пазнавальнай. Для юных гасцей правялі экскурсію па творчым майстэрням і запрасілі на майстар-клас педагога Аксаны Малюшцкай. Дзеці і іх бацькі з задавальненнем назіралі за працэсам стварэння карціны з ужываннем аўтарскіх тэхнік.
Іспыт для паступлення ў першы клас ДМШ пройдзе 17 мая а 16 гадзіне.
Нэлі Радзько