Учащаяся 5-го класса Детской художественной школы им. И. Ф. Хруцкого Алина Станкевич открыла персональную выставку
Першыя крокі ў самастойную творчасць. Навучэнка 5-га класа Дзіцячай мастацкай школы імя І. Ф. Хруцкага Аліна Станкевіч адкрыла ў гімназіі № 2 сваю персанальную выставу.
У экспазіцыі прадстаўлены жывапісныя нацюрморты, станковыя і дэкаратыўныя кампазіцыі, выкананыя пад кіраўніцтвам педагогаў Алены Карпавай і Ірыны Велюга. Адна з яркіх асаблівасцей выставы – стылізацыі на тэму вобраза Беларусі. У сюжэтах юнай новапалачанкі можна ўбачыць традыцыйныя элементы фальклору ў сучаснай інтэрпрэтацыі.
Пяцікласніца – актыўная ўдзельніца і пераможца разнастайных мастацкіх конкурсаў і выстаў. Асаблівае месца ў яе творчасці займае камп’ютарная графіка, якую Аліна асвойвае пад прафесійным наглядам настаўніцы і маці Вольгі Станкевіч.