У Цэнтры раместваў і традыцыйнай культуры працуе выстава Міхаіла Гільніча «Плеценыя традыцыі»
Цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры сумесна з Музеем гісторыі і культуры парадаваў аматараў народнай творчасці новай выставай «Плеценыя традыцыі».
Яе аўтар – выбітны майстар, заснавальнік наваполацкай школы лозапляцення, член народнага клуба «Прамень» ЦРіТК Міхаіл Гільніч. Адраджаць старажытнае мастацтва ў нашым горадзе Міхаіл Паўлавіч пачаў у 1980-х гадах. Яго натхніла сустрэча з вядомым дзісненскім рамеснікам Уладзімірам Свірко. Новапалачанін асвоіў найбольш пашыраныя тэхнікі пляцення і распрацаваў уласныя. Для ўдасканальвання вырабаў пачаў выкарыстоўваць струганую стужку і таніроўку, эксперыментаваць з таўшчынёй матэрыялу. Яго мэбля, кошыкі, скрынкі, вазы, санкі з драўлянага прута вылучаюцца далікатнасцю, вытанчанасцю, маюць яркі нацыянальны каларыт.
За гады дзейнасці Міхаіл Гільніч не раз абараняў гонар культуры Нафтаграда на абласных, рэспубліканскіх і міжнародных фестывалях, нават быў запрошаны на сусветна вядомую Выставу дасягненняў народнай гаспадаркі ў Маскву. Творчасць Міхаіла Паўлавіча адзначалася дыпломамі і падзякамі Міністэрства культуры Беларусі, Беларускага саюза майстроў. Сёння яго работы знаходзяцца ў фондах наваполацкага музея, а таксама ў прыватных калекцыях Расіі, Аўстрыі, Германіі.
Пабачыць выставу можна да 25 верасня.
Нелі Радзько
Прогноз на 2 недели




