Погода в Новополоцке

3 Июня 2026

Среда

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

Новополочане заняли весь пьедестал почета Международного фестиваля «ART-PANORAMA Россия 2021» в Москве

Новапалачане занялі ўвесь п’едэстал пашаны Міжнароднага фестывалю-конкурсу дзіцячай і юнацкай творчасці «Art-Panorama Расія 2021»!

Маштабны культурна-пазнавальны праект сабраў больш за 400 удзель­нікаў з розных рэгіёнаў Бела­русі і Расіі. Трохдзённая праграма ўключала канцэртную частку, конкурс­ныя выступленні, майстар-класы, знаёмства з гістарычнымі і куль­турнымі славутасцямі Масквы. Праект транс­ліравалі па адным з ра­сійскіх тэлеканалаў.

Без имени-1

Новапалачане гучна заявілі пра сябе ў намі­нацыі «Вакальна-харавая твор­часць, народны вакал». Пра­фесійна, ярка, эмацыянальна выступіла навучэнка 2-га курса спецыяль­насці «Дырыжыраванне (народны хор)» Наваполацкага музкаледжа Варвара Калес­ніковіч. Самабытнасць вы­-
канання беларускіх аўтэнтычных песень «А ручай коціцца, ды гуляць хочацца» і «Ой, сярод двара» прынесла 18-гадовай спявачцы Гран-пры фестывалю і каштоўны прыз. Яе маленькая цёзка – вучаніца школы практыкі пры музкаледжы Варвара Бароўская – атрымала дыплом лаўрэата ІІ ступені.

З выдатнымі вынікамі дадому вярнуліся і артысты Цэнтра культуры г. Нава­полацка. Вакальная група ўзорнага ансамбля танца і песні «Прыдзвінскія россыпы» стала лаўрэатам І сту­пені. Спевакі выка­налі народныя песні «Штой на нашай вуліцы» і «Добра гаспадынька» (аранжыроўка Нэлі Бароўскай і Ігара Валь­коўскага). На другую прыступку конкурснага п’едэстала падняўся саліст «рос­сыпаў» Вадзім Пазняк. Дарэчы, у сталіцы Расіі калектыў выступіў у новых касцюмах, пашытых спецыялістам цэнтра Ірынай Мясаедавай.

шаблон_800_600

«Нягледзячы на сцюдзёнае надвор’е, конкурс пакінуў у нашых сэрцах толькі самыя цёплыя ўспаміны. Трапяткое, добрае стаўленне журы да выканаўцаў настроіла на пазітыўны лад. Гала-канцэрт фестывалю праходзіў у Амбасадзе Беларусі ў Расіі, што дадало праекту асабістай элітарнасці», – у размове з карэспандэнтам «НС» расказала педагог музкаледжа і кіраўнік вакальнай групы ансамбля «Прыдзвінскія россыпы» Нэлі Бароўская.

Нэлi РАДЗЬКО

Колонка редактора
Декабрь 2021
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
Работники завода «Полимир» ОАО «Нафтан» и их семьи традиционно отметили профессиональный праздник на берегу озера Молодежное
Просмотры: 1661
Новополоцк готовится встречать свой День Рождения
Просмотры: 1031
Новополоцк посетили представители руководства Федерации профсоюзов Беларуси во главе с Юрием Сенько
Просмотры: 1002
На трассе Р-20 «Витебск – Полоцк» в аварии погиб 57-летний мужчина
Просмотры: 933
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE