Учащиеся Новополоцкого музколледжа завоевали три награды на республиканском конкурсе оркестровых инструментов им. Евгения Глебова
Навучэнцы Наваполацкага музкаледжа заваявалі тры ўзнагароды на VI Рэспубліканскім адкрытым конкурсе выканаўцаў на аркестравых інструментах імя знакамітага беларускага кампазітара Яўгенія Глебава.
Гэта незвычайнае спаборніцтва. Яно праводзіцца раз у тры гады, а пераможцы маюць права быць залічанымі ва ўстановы вышэйшай адукацыі без
уступных экзаменаў. Таму ўдзел у суперніцтве – ўжо знакавая падзея для юных артыстаў.
Сёлета конкурс аб’яднаў больш за 140 талентаў з устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. У журы сядзелі выбітныя дзеячы культуры і мастацтва. Аднак высокія канкурэнцыя і адказнасць не спужалі новапалачан. Скарбонку ўзнагарод музкаледжа яны папоўнілі трыма дыпломамі ІІІ ступені.
Для флейтысткі Кацярыны Рабкоўскай зорнай стала намінацыя «Драўляныя духавыя інструменты», для трубача Цімафея Уласенка – «Медныя духавыя і ўдарныя інструменты», для віяланчэліста Марка Лешчана – «Струнныя і смычковыя інструменты».
Нэлі РАДЗЬКО