Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня» выходит два раза в неделю объемом 24 полосы (во вторник – 8 полос, в пятницу – 16). Номера газеты печатаются в цветном виде. Газета распространяется по подписке и через киоски «Белсоюзпечати». Учредители: Новополоцкий городской исполнительный комитет, Новополоцкий городской Совет депутатов. Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

Фальклорны гурт «Варган» прэзентаваў свой дэбютны альбом «Зялён явар, дуброва. Музыка Полаччыны»

У мінулую суботу, 6 кастрычніка, фальклорны гурт «Варган» прэзентаваў свой дэбютны альбом «Зялён явар, дуброва. Музыка Полаччыны».
Мерапрыемства выклікала вялікі інтарэс грамадс­касці – у канцэртнай зале Полацкага дзяржуні­версітэта быў аншлаг.

djebjutny al'bom Vargana (2)

У выкананні ўдзельнікаў калектыву прагучалі як вясёлыя інструментальныя найгрышы, так і абрадавыя песні, прымеркаваныя да знакавых гадавых святаў, а таксама лірычныя – жаночыя ды мужчынскія. Разам з артыстамі на сцэну выйшла спявачка аўтэнтычных спеваў з вёскі Шостава Полацкага раёна – Алімпіяда Міхайлаўна Шчарбакова. Яна яшчэ памятае тыя часы, калі традыцыйныя танцы і песні былі неад’емнай часткай жыцця вяскоўцаў. На дыску ёсць тры песні, якія выконвае сама спявачка.

На вечар завіталі сталічны гурт «Рада» і мінскі музыкант, лідэр групы «Vuraj» Сяргей Доўгушаў.

Першы студыйны альбом змяшчае 18 трэкаў, сярод якіх песні, танцы, рэканструкцыі. Усе кампазіцыі даўней гучалі на Полацкай зямлі і арганічна ўпляталіся ў гадавое каляндарнае кола. У стварэнні інструментальнай часткі рэлізу прымалі ўдзел знакамітыя беларускія музыкі Алесь Лось (дуда, колавая ліра) і Алеся Сівохіна (цымбалы). Частка кампазіцый запісвалася ў Полацку, частка ў Мінску.

djebjutny al'bom Vargana (1)

Ідэю стварэння альбома падаў добры сябра нашага калектыву – музыкант Сяргей Доўгушаў. У нас шмат песеннага матэрыялу з розных рэгіёнаў Беларусі, але ў Год малой радзімы хацелася аднавіць менавіта сваю спадчыну. Спрабуючы дакрануцца да ўнікальнай музычнай традыцыі Полаччыны, мы імкнёмся максімальна наблізіцца да аўтэнтычнай манеры выканання і перадаць яе жывую энергетыку. Кожны, хто меў магчымасць чуць вясковых спевакоў і музыкантаў, мог атрымаць тую вялікую жыццесцвярджальную моц, якая сыходзіць ад гэтых людзей. Гэтая моц дапамагла нашым продкам выстаяць у гады ліхалецця і перадавалася з пакалення ў пакаленне стагоддзямі.

Большасць песень, прадстаўленых на дыску, паходзіць з тэрыторыі сучаснага Полацкага раёна, а таксама суседніх раёнаў – Ушацкага, Глыбоцкага, Лепельскага. Частка была запісана ўдзельнікамі гурта «Варган» у фальклорных экспедыцыях. Некалькі песень, якія ўвайшлі ў альбом, перадала ўдзельніца нашага калектыву Ганна Лутава ад сваёй бабулі Алімпіяды Шчарбаковай. Дзве рэкруцкія песні з вёскі Баяноўшчына Полацкага раёна былі выкананы паводле нотных запісаў, апублікаваных у выданні «Традыцыйная мастацкая культура Беларусаў. Віцебскае Падзвінне». Сярод іншых гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларускае Падзвінне вылучаецца панаваннем аднагалосага спеву.

djebjutny al'bom Vargana (3)

Таму ўсе песні, прадстаўленыя ў альбоме, выкананы «на адзін голас». Музычны партрэт Полаччыны не быў бы поўным без такіх знакавых для рэгіёна старажытных інструментаў, як дуда, колавая ліра і, безумоўна, варган, які быў пашыраны на нашых землях з часоў ранняга сярэднявечча. Аўдыёальбом прызначаны для аматараў беларускага фальклору, а таксама для ўсіх, хто хоча адкрыць для сябе стылістыку аўтэнтычнага гучання беларускай музыкі, – у размове з карэспандэнтам «НС» адзначыла кіраўнік фальклорнага гурта «Варган» Вольга Емяльянчык.

У гэту нядзелю – 14 кастрычніка – альбом афіцыйна прэзентуюць у Мінску, а некалькі пазней – 20 кастрычніка – у Віцебску.

Нэлі РАДЗЬКО

Фота Міхася Аракчэева

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Прикрепите файл в формате JPEG

Самые читаемые новости за неделю
    Умер первый ректор НПИ и Полоцкого госуниверситета Эрнст Михайлович Бабенко. Прощание с ним состоится 17 августа
    Просмотры: 581
    В каком возрасте выйдем на пенсию? (+таблица)
    Просмотры: 227
    Сколько стоит регистрация брака, перемена имени или отчества — рассказывает начальник новополоцкого отдела ЗАГС Илона Криштопенко
    Просмотры: 165
    Госпитализирован в реанимацию. Новополочанин не успел воспользоваться знаком аварийной остановки
    Просмотры: 165
    Знакомьтесь: молодые специалисты Новополоцка
    Просмотры: 154
Год малой родины
75-летие освобождения Беларуси
Перепись населения
Выборы 2019
Декрет О содействии занятости населения
Подписка Купить газету .pdf
Погода в Новополоцке