Погода в Новополоцке

26 Апреля 2024

Пятница

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

Новополоцкому музыкальному колледжу – 50 лет!

Наваполацкі дзяржаўны музычны каледж. Прычыненнем да гэтай установы адукацыі ганарацца па ўсёй Беларусі і нават у краінах замежжа. Тут рабілі свае першыя крокі ў прафесію шматлікія зоркі беларускай эстрады, артысты тэатраў, ансамбляў, хароў, аркестраў, кіраўнікі лепшых песенных, інструментальных калектываў Наваполацка і вобласці. Сваёй альма-матэр каледж з гонарам называюць больш за тры тысячы спецыялістаў. Многія з іх прыехалі сёння ў Наваполацк, каб павіншаваць любімую ўстанову культуры з паўвекавым юбілеем.

Адзін з вядучых калектываў установы – аркестр рускіх народных інструментаў

Адзін з вядучых калектываў установы – аркестр рускіх народных інструментаў

Каледж, тады яшчэ вучылішча, быў заснаваны ў 1968 годзе. Яго першы дырэктар Барыс Палякоў сфармаваў моцны педагагічны калектыў, прыцягнуў у Наваполацк яркіх, адораных музыкантаў з усёй постсавецкай прасторы.

У 1998-м на змену Барысу Пятровічу прыйшоў выдатны кіраўнік, высокапрафесійны педагог і дырыжор Аляксандр Кандрацюк. Пры ім каледж атрымаў сваю сучасную назву. Са сваімі абавязкамі Аляксандр Іванавіч спраўляўся бліскуча. Заўсёды быў строгім, але справядлівым кіраўніком, не баяўся браць на сябе адказнасць у прыняцці важных рашэнняў, гарэў творчасцю і натхняў іншых. З верасня 2018 года абавязкі дырэктара выконвае намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Наталля Молісава.

За час існавання каледж быў двойчы занесены на гарадскую Дошку гонару за выдатныя дасягненні ў галіне культуры (2010, 2012 гг.). Шэсць педагогаў у розныя гады былі ўзнагароджаны гарадской прэміяй за высокія творчыя дасягненні ў сферы культуры і мастацтва «Прызнанне», дванаццаць – маюць нагрудны знак Міністэрства культуры «За ўклад у развіццё культуры Беларусі», два – нагрудны знак Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, чатыры – медаль «За заслугі».

Выкладчык Леанід Маліноўскі ўдастоены ганаровага звання «Чалавек года горада Наваполацка – 2017», Аляксандр Кандрацюк і Міхаіл Івашкін – «Чалавек года Віцебшчыны», Віктар Малых – Ганаровы грамадзянін горада Наваполацка. Званне «Жанчына года» атрымалі Таісія Цыганкова і Алена Васільева.

Александр Кондратюк

Прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» у 2000г. – Людміла Жукава. У 2016-м Міхаілу Івашкіну была аб’яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а восенню гэтага года ўручаны медаль «За працоўныя заслугі».

Прафесійныя выкладчыкі – паспяховыя вучні. Штогод навучэнцы каледжа паступаюць у вядучыя ВНУ краіны, працуюць у сферы культуры і мастацтва па ўсёй Беларусі і замежжа.

Сярод выпускнікоў установы: заслужаныя артысты Беларусі Алена Сола і Міхаіл Ліпчык, заслужаныя артысты Расійскай Федэрацыі Сяргей Дзераза і Валерый Чабурканаў, лепшы акардэаніст свету, пераможца 32-х міжнародных конкурсаў, 14-разовы стыпендыят Прэзідэнцкага фонду па падтрымцы таленавітай моладзі Уладзіслаў Плігаўка, лаўрэат двух дзесяткаў міжнародных кон­курсаў, у тым ліку конкурсу імя Ф.Ліста ў Веймары (Германія), Арсеній Садыкаў, майстры сцэны еўрапейскіх тэатраў і філармоній. І гэта толькі некалькі імёнаў, якімі ганарыцца каледж. Штогод у межах творчага праекта «Вяртанне» з канцэртамі ў любімую альма-матэр з радасцю прыязджаюць яго колішнія вучні, якія дасягнулі прызнання ў музычнай сферы.

НГМК

На базе каледжа дзейнічае 9 навучальных і канцэртных калектываў, якія з’яўляюцца шматразовымі пераможцамі міжнародных, рэс­публіканскіх аглядаў-конкурсаў. Аркестр баянаў і акардэонаў носіць ганаровае званне «народны». Сумесна з Полацкім дзяржуніверсітэтам ва ўстанове рэалізуецца ўнікальны праект «Ланч-канцэрт».

Каледж забяспечвае педага­гічнымі кадрамі школы мастацтваў рэгіёну і вобласці, захоўвае багатую спадчыну класічнага мастацтва і народных музычных традыцый краіны.

Нэлі РАДЗЬКО

фота з архіва музкаледжа і «НС»

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Прикрепите файл в формате JPEG

Год качества
Форум регионов
Славянский базар 2024
Ноябрь 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Окт   Дек »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
Лауреат почетного звания «Человек года Новополоцка» Дарья Яцкевич: «Лидер – это ответственность»
Просмотры: 3109
Глава государства дал согласие на назначение председателем Новополоцкого горисполкома Бурмистрова Игоря Павловича
Просмотры: 3098
Разговор о важном. В Новополоцком горисполкоме состоялся семинар-совещание идеологического актива
Просмотры: 1559
Новополоцк на выставке «Отдых – 2024»
Просмотры: 746
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE