Да 20 лістапада юныя новапалачане могуць прыняць удзел у конкурсе «Любімыя казкі. Чытаем і малюем»
Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма сумесна з дзіцячай мастацкай школай імя І.Ф.Хруцкага праводзіць конкурс юных ілюстратараў «Любімыя казкі. Чытаем і малюем». Удзел у ім могуць прыняць хлопчыкі і дзяўчынкі ад 6 да 15 гадоў. Для гэтага неабходна прынесці сваю творчую працу (малюнак) у цэнтральную бібліятэку імя У.Маякоўскага да 20 лістапада.
Па ўмовах творчага спаборніцтва работа не павінна перавышаць фармат А2, быць аформлена ў рамку і адпавядаць тэматыцы конкурсу. Малюнкі можна выконваць на любым матэрыяле ў любой тэхніцы, прадстаўляць некалькі ілюстрацый па выбраных кнігах.
Нелі РАДЗЬКО
Вам будзе цікава пачытаць:
У Наваполацку дзейнічае праект «Арт-гасцёўня». Даведайцеся, што ён дапамагае вывучаць