Погода в Новополоцке

25 Апреля 2024

Четверг

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

Кафедра «Архитектуры и дизайна» ПГУ проводит бесплатные мастер-классы для школьников

Кафедра «Архітэктуры і дызайна» Полацкага дзяржуніверсітэта распачала правядзенне бясплатных майстар-класаў для ўсіх жадаючых школьнікаў. Мэта – пазнаёміць юных новапалачан са спецыяльнасцямі кафедры.

Першую сустрэчу з моладдзю правяла старэйшы выкладчык кафедры Вераніка Васільева. Тэматыка занятку была прысвечана гораду, у якім хочацца жыць, – «Гораду мары». Будучыя творцы працавалі з колерам, здзяйсняючы падарожжа ў фантазійныя спалучэнні і разважанні аб аргані­зацыі прасторы і яго напаўненні.

Другі майстар-клас – «Займальны накід» – са старэйшым выкладчыкам кафедры Андрэем Піскуном быў накіраваны на працу з графікай і пластычнасцю ліній, тонам, кампаноўкай і фактурай, матэрыяльнасцю ў маля­ванні з натуры.

Не абышлося і без вірту­альнай рэальнасці. Выву­чэнне асноў праграмнага забеспячэння для інфар­мацыйнага мадэлявання будын­каў і праектавання
архітэктурных элементаў пачалося з праграмнага комплексу Revit з асістэнтам кафедры Уладзі­славам Хватынцом. Госці майстар-класаў стварылі інтэр’ер пакоя, у якім бы яны з задавальненнем жылі.

Акунуцца ў творчы свет прафесіі архітэктара, дызайнера, захапіцца, вывучыць і стварыць новыя для сябе формы, канструкцыі ў наступны раз можна будзе падчас зімовых канікул. Падра­бязная інфармацыя – на сайце ўнівер­сітэта альбо ў групе «УКантакце» «Наваполацкая архітэктурная школа» https://vk.com/nach_psu.

Нэлi Радзько

 

Год качества
Форум регионов
Славянский базар 2024
Ноябрь 2021
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Окт   Дек »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
Глава государства дал согласие на назначение председателем Новополоцкого горисполкома Бурмистрова Игоря Павловича
Просмотры: 3065
Лауреат почетного звания «Человек года Новополоцка» Дарья Яцкевич: «Лидер – это ответственность»
Просмотры: 2969
Разговор о важном. В Новополоцком горисполкоме состоялся семинар-совещание идеологического актива
Просмотры: 1503
Начинается отправка граждан, призванных на срочную военную службу, службу в резерве
Просмотры: 689
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE