Ученица ДШИ №1 г.Новополоцка Ирина Гайриян стала лучшей на двух Международных конкурсах в Италии и Израиле
Навучэнка дзіцячай школы мастацтваў №1 Ірына Гайрыян папоўніла дошку пашаны ўстановы двума дыпломамі лаўрэата І ступені.
Юная піяністка стала першай на Міжнародным конкурсе выканаўцаў «Open International Auditions» (Італія). Новапалачанка прадставіла нашу краіну з п’есамі Уладзіміра Рэбікава «Восеньскае лісце» і Роберта Шумана «Фантастычны танец». Асабліва членам журы прыйшліся даспадобы музыкальнасць і артыстызм Ірыны Гайрыян. Дзяўчынку нават адзначылі спецыяльным прызам.
Другую перамогу вучаніца Аксаны Лабейкі святкавала на міжнародным конкурсе ў Ізраілі «Ерусалім у маім сэрцы». Спаборніцтва – адно са шматлікіх мерапрыемстваў кампаніі «Holy Land». Яго генеральным дырэктарам выступае салістка Ізраільскай оперы, спявачка, педагог Зальмана Арана Вераніка Хвалеўская-Грэйс.
Нэлі Радзько