Погода в Новополоцке

29 Апреля 2024

Понедельник

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

В выставочном зале Музея истории и культуры г.Новополоцка открылась этнографическая выставка «Вяртанне да вытокаў»

Пазнаёміцца з побытавай культурай, традыцыямі, народнымі промысламі нашых прабабуль і прадзядуль запрашае гарадскі музей. Да 4 студзеня ў выставачнай зале ўстановы працуе этнаграфічная экспазіцыя «Вяртанне да вытокаў».

этнографическая выставка (1)

этнографическая выставка (6)

этнографическая выставка (4)

этнографическая выставка (5)

Выстава падзяляецца на шэсць інфармацыйных блокаў, злучаных з традыцыйнымі рамёствамі беларусаў і асабістымі рэчамі жыхароў вёсак, на тэрыторыі якіх быў пабудаваны наш горад. Большасць экспанатаў датуюцца канцом ХІХ – пачаткам ХХ стагоддзяў, але ёсць і больш старыя прадметы.

Напрыклад, гарлачык, шумёлы XVIII ст, упрыгожванні часоў існавання Полацкага княства, замок-патэнт – даволі дарагая рэч, якую раней маглі набыць толькі заможныя сяляне. Асабістую цікавасць прадстаўляюць парэшткі керамікі з эпохі княжання Усяслава Брачыслававіча і калекцыя чорна-белых фотаздымкаў. Усе прадметы – з фондаў музея, Цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры, а таксама з прыватнай калекцыі карэспандэнта «НС» Віктара Бортнікава.

Акунуцца ў атмасферу даўніны прыйшло шмат гасцей. Наведалі выставу начальнікі аддзела культуры Наваполацкага гарвыканкама Наталля Сцегашова, аддзела па адукацыі Пётр Апановіч. З прывітальным словам да прысутных звярнуўся старшыня гарадскога Савета дэпутатаў Алег Буевіч:

этнографическая выставка (2)

Назва выставы вяртае нас да знакавай падзеі – 65-годдзя Наваполацка. Але што мы ведаем пра гісторыю тых мясцін, на якіх будаваўся горад? Калісьці тут размяшчалася амаль 30 вёсак. Сёння пра жыццё іх жыхароў сведчуць толькі старыя могілкі ды назвы вуліц, такія як Падкасцельцы, Васілеўцы. Экс­пазіцыя дае нам, нашчадкам, паглыбіць свае веды пра быт і традыцыі продкаў. Нездарма, на адкрыцці прысутнічаюць кіраўнікі ўстаноў адукацыі. Мяркую, што ў хуткім часе педагогі прывядуць сюды сваіх вучняў – будучае пакаленне новапалачан. Для іх гэта будзе вельмі карысна.

А загадчыца Цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры Паліна Агапончык, у сваю чаргу, адзначыла:
Калі я дакранаюся да аўтэнтычных рэчаў, то быццам пераношуся ў мінулае. Прадстаўляю як жыла мая бабуля, яе маці, прапабабуля і гісторыя становіцца больш уяўнай матэрыяй. Для мяне вялікі гонар збіраць і захоўваць прадметы даўніны.

этнографическая выставка (7)

этнографическая выставка (8)

Наш калега Віктар Бортнікаў перадаў музею вялікі фундуш: кошыкі з камыша, саматканыя дываны, гліняныя жбаны розных формаў і памераў, жалезныя прадметы сядзібнага тыпу, набор шкла з-пад духоў некалі вельмі папулярнай фірмы «Dzintars», вязаныя дарожкі. Усё гэта ён сабраў падчас вандровак па Беларусі. Віктар Міхайлавіч цікавіцца этнаграфіяй роднага краю, вывучае архівы:

этнографическая выставка (3)

Усе прадстаўленыя экспанаты – скарб нашай зямлі, і мы добра разумеем свой радавы код. Таму выстава атрымалася такой эмацыянальна насычанай. За кожным прадметам рэальныя вобразы тых людзей, якім яны калісьці належылі. У сваіх экспедыцыях па вёсках я нярэдка заходжу ў пустыя, разбураныя хаты і бачу на сценах фотаздымкі гаспадароў. Складваецца вельмі моцнае адчуванне, што яны тут, побач з намі, сочуць і жадаюць даць параду. Калі б гэта было магчыма, думаю яны б сказалі берагчы тое, што маем і ганарыцца сваімі культурнымі набыткамі.

Нэлі Радзько

Фота Віктара Арлова

 

 

Год качества
Форум регионов
Славянский базар 2024
Декабрь 2023
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
Лауреат почетного звания «Человек года Новополоцка» Дарья Яцкевич: «Лидер – это ответственность»
Просмотры: 3166
Праздничная программа мероприятий на 1 Мая в Новополоцке
Просмотры: 1403
Устанавливается местонахождение без вести пропавшего Виталия Петровского
Просмотры: 1006
Новополоцк на выставке «Отдых – 2024»
Просмотры: 844
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE