Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня» выходит два раза в неделю объемом 24 полосы (во вторник – 8 полос, в пятницу – 16). Номера газеты печатаются в цветном виде. Газета распространяется по подписке и через киоски «Белсоюзпечати». Учредители: Новополоцкий городской исполнительный комитет, Новополоцкий городской Совет депутатов. Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

В Новополоцком горисполкоме вручили премию «Признание»

Напярэдадні прафесійнага свята – Дня работнікаў культуры ў гарвыканкаме ўрачыста адзначылі творчую эліту Наваполацка.
Дзясятую, юбілейную, цырымонію ўшанавання гарадской прэміяй за высокія творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва «Прызнанне» адкрывалі чароўныя гукі скрыпкі таленавітых навучэнцаў Наваполацкага музкаледжа.

premija Priznanie Novopolock (6)

Словы падзякі і ўдзячнасці творчай эліце за адказную, добрасумленную дзейнасць выказаў старшыня гарвыканкама Дзмітрый Дзямідаў. Асабіста Дзмітрый Уладзіміравіч адзначыў работу ў межах рэспубліканскай акцыі «Наваполацк – культурная сталіца Беларусі 2018».

Ганаровыя граматы Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта з рук Дзмітрыя Уладзіміравіча атрымалі: майстар народных рамёстваў Галіна Акуцёнак і кіраўнік народнага тэатра лялек «КапялюШ» Андрэй Рэцікаў (Цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры), кіраўнік заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь вакальна-харэаграфічнага ансамбля «Камарыкі» імя Ч.Клячко Святлана Багаслаў і харэограф калектыву Алена Багамолава (Палац культуры ААТ «Нафтан»), дырэктар дзіцячай школы мастацтваў №3 Эрнесса Волкава, намеснік дырэктара цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г.Наваполацка Наталля Голубева.

Падзяка старшыні Наваполацкага гарвыканкама была аб’яўлена кіраўніку народнага калектыву архаічных спеваў «Княжыч» Кацярыне Васіленка і кіраўніку народнай студыі візуальнай творчасці «Нэкст» Андрэю Сухаржэўскаму з Цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры, галоўнаму спецыялісту аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наваполацкага гарвыканкама Ганне Казаковай, кіраўніку студыі сучаснага танца «WatTS!» Ксеніі Шэлег і касцюмеру Галіне Шапавалавай Палаца культуры ААТ « Нафтан».

За высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у развіццё культуры горада Наваполацка Ганаровай граматай гарадскога Савета дэпутатаў узнагародзілі дырэктара Палаца культуры ААТ «Нафтан» Алену Выхаванец. Падзякай гарсавета адзначылі загадчыка аддзела культурна-масавай работы Цэнтра культуры Наталлю Гігель.

За паспяховы ўдзел у міжнародных, рэспубліканскіх, абласных творчых конкурсах дыпломамі Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў былі ўзнагароджаны таленавітыя навучэнцы дзіцячай мастацкай школы імя І.Ф. Хруцкага Анастасія Путро і Аксана Байчонак.

Абласны дыплом Дзмітрый Дзямідаў уручае Анастасіі Путро

Абласны дыплом Дзмітрый Дзямідаў уручае Анастасіі Путро

Аксана Байчонак

Аксана Байчонак

Шмат цёплых слоў творчай эліце горада адрасавала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ірына Каспуціс. Граматы і падзякі аддзела атрымалі 32 спецыяліста галіны.

 Ірына Каспуціс узнагароджвае Андрэя Жыляева

Ірына Каспуціс узнагароджвае Андрэя Жыляева

На саісканне прэміі «Прызнанне» прэтэндавалі 18 работнікаў культуры, 6 калектываў і 7 творчых праектаў. Лепшымі сталі восем намінантаў. Падзяку за высокія ўзнагароды ад імя ўсіх работнікаў сферы культуры горада выказала старшы навуковы супрацоўнік музея гісторыі і культуры Святлана Філіпенкава.

Упрыгожваннем урачыстай цырымоніі стала выступленне настаў-ніка дзіцячай школы мастацтваў №1 Святланы Тофаравай.

Лаўрэаты гарадской прэміі за высокія творчыя дасягненні ў сферы культуры і мастацтва «Прызнанне»:

намінацыя «За вялікі асабісты ўклад у развіццё культуры горада»Святлана Філіпенкава, старшы навуковы супрацоўнік УК «Музей гісторыі і культуры г. Наваполацка»;

намінацыя «За захаванне і развіццё нацыянальных традыцый» – узорны дзіцячы хор «Звонкія галасы», ДУА «Сярэдняя школа №3 г.Наваполацка», кіраўнік Жанна Прыданава;

намінацыя «Лепшы творчы праект года» – урачыстае адкрыццё акцыі «Культурная сталіца 2018 года» УК «Цэнтр культуры г. Наваполацка», дырэктар Валянціна Кішчанка;

намінацыя «За педагагічныя дасягненні»Маргарыта Мартас, настаўнік вышэйшай катэгорыі па класе фартэпіяна, ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў №1 г. Наваполацка»;

намінацыя «Лепшы самадзейны калектыў мастацкай творчасці» – узорны ансамбль танца і песні «Прыдзвінскія россыпы» УК «Цэнтр культуры г. Наваполацка», кіраўнікі Святлана Фядотава і Нэлі Бароўская;

намінацыя «Лепшы клубны работнік»Ларыса Дударонак, метадыст аддзела сацыяльна-дасугавай дзейнасці УК «Цэнтр культуры г. Наваполацка»;

намінацыя «Лепшы бібліятэчны работнік»Іна Андронава, бібліятэкар дзіцячай бібліятэкі №3 імя С. Маршака УК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Наваполацка»;

намінацыя «Творчая асоба»Наталля Каржыцкая, настаўнік ДУА «Дзіцячая мастацкая школа імя І.Ф.Хруцкага».

Дошка гонару работнікаў галіны культуры:

Аляксандр Зуеў, электраманцёр Палаца культуры ААТ «Нафтан»;

Марына Мірзаева, начальнік групы цэнтралізаванага гаспадарчага абслугоўвання аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта;

Марыя Гладкая, загадчык аддзела сацыяльна-дасугавай дзейнасці УК «Цэнтр культуры г. Наваполацка»;

Аксана Лабейка, настаўнік вышэйшай катэгорыі па класе фартэпіяна ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў №1 г. Наваполацка»;

Аксана Лабейка

Аксана Лабейка

Вольга Калбачова, настаўнік па класе фартэпіяна ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў №3 г. Наваполацка»;

Таццяна Хватынец, загадчык дзіцячай бібліятэкі-філіяла №3 імя С.Маршака УК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Наваполацка»;

Ірына Скіжонак, галоўны захавальнік фондаў УК «Музей гісторыі і культуры г. Наваполацка»;

Людміла Мітчанка, лабарант ДУА «Дзіцячая мастацкая школа імя І.Ф.Хруцкага».

Нэлі РАДЗЬКО

фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Прикрепите файл в формате JPEG

Самые читаемые новости за неделю
    В Новополоцке состоялось посвящение в профессию молодых специалистов-медиков (ФОТО)
    Просмотры: 781
    В Новополоцке ребенка укусил алабай
    Просмотры: 239
    Сытно и с душой встретить любое торжество предлагает новополочанам ресторан «Дружба»
    Просмотры: 200
    Расписание движения автобуса №11 «Подкастельцы – Больничный городок»
    Просмотры: 169
    Сколько стоит регистрация брака, перемена имени или отчества — рассказывает начальник новополоцкого отдела ЗАГС Илона Криштопенко
    Просмотры: 141
Год малой родины
75-летие освобождения Беларуси
Перепись населения
Выборы 2019
Декрет О содействии занятости населения
Подписка Купить газету .pdf
Погода в Новополоцке